by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Падрыхтоўка да ВНУ

Факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчыя аддзяленні, падрыхтоўчыя курсы функцыянуюць ва ўсіх медыцынскіх універсітэтах Рэспублікі Беларусь.

Парадак арганізацыі факультэтаў падрыхтоўкі да вну, у тым ліку і медыцынскіх універсітэтаў, вызначаны Палажэннем аб факультэце падрыхтоўкі да вну, падрыхтоўчым аддзяленні, падрыхтоўчых курсах, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2011 г. № 980.

На факультэтах даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленнях, падрыхтоўчых курсах медыцынскіх універсітэтаў рэалізуюцца адукацыйныя праграмы, накіраваныя на вывучэнне вучэбных прадметаў, неабходных для паступлення ў медыцынскія ўніверсітэты.

На факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчыя аддзяленні, падрыхтоўчыя курсы медыцынскіх універсітэтаў прымаюцца асобы, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, прафесійна-тэхнічную адукацыю або сярэднюю спецыяльную адукацыю.

На факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчыя аддзяленні, падрыхтоўчыя курсы медыцынскіх універсітэтаў прымаюцца:

  • грамадзяне Рэспублікі Беларусь;
  • замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;
  • замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь;
  • асобы беларускай нацыянальнасцi, якiя з'яўляюцца грамадзянамi замежных дзяржаў альбо асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежных дзяржаў;
  • грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан.

Асобы, якiя паступаюць на факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчыя аддзяленні, падрыхтоўчыя курсы медыцынскіх універсітэтаў, падаюць у прыёмную камісію наступныя дакументы:

  • заяву аб прыёме на навучанне па ўстаноўленай форме;
  • арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадатак да яго;
  • арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у год прыёму;
  • даведку аб выніках здачы ўступных іспытаў (для асоб, якія здавалі ўступныя выпрабаванні ва ўстановах адукацыі і якія не прайшлі па конкурсе ў год прыёму);
  • медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя, выдадзеную дзяржаўнай установай аховы здароўя па месцы iх жыхарства (месцы знаходжання) альбо па месцы працы (службы);
  • дакументы, якія пацвярджаюць права слухача на льготы;
  • 6 фотаздымкаў памерам 3 x 4 см;
  • дакумент, які пацвярджае асобу.

Па-за конкурсам залічваюцца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з лiку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Пераважнае права на залічэнне пры аднолькавай суме балаў у парадку пералічэння маюць:

  • дзеці-інваліды ва ўзросце да васямнаццацi гадоў, інваліды I альбо II групы, акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва;
  • асобы, якія з'яўляюцца членамі сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 3.2, 3.4 і 3.7 пункта 3, пункце 10 і падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян";
  • асобы, названыя ў пункце 7 артыкула 18 Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый";
  • інваліды III групы, акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва;
  • асобы, названыя ў пунках 1 артыкулау 13, 21-23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый";
  • асобы з сем'яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш непаўналетніх дзяцей.

Залічэнне слухачоў на факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчае аддзяленне, падрыхтоўчыя курсы на платнай аснове ажыццяўляецца на падставе заключанага ва ўстаноўленым парадку дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі.

З падрабязнай інфармацыяй пра факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленнях, падрыхтоўчых курсах, формах навучання, правілах прыёму, арганізацыі навучальнага працэсу, кошту навучання можна азнаёміцца на сайтах устаноў адукацыі:

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт
Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы