by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Клінічная ардынатура

Асноўныя задачы клінічнай ардынатуры - паглыбленне прафесійных ведаў і ўдасканаленне практычных навыкаў, асваенне перадавых медыцынскіх тэхналогій, а таксама вырашэнне задач кадравага забеспячэння сферы аховы здароўя.

Для праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры могуць паступаць урачы-спецыялісты і асобы, якія атрымалі вышэйшую медыцынскую адукацыю за межамі Рэспублікі Беларусь, пацверджаную адпаведным дакументам (дакументамі) аб адукацыі.

Пералік спецыяльнасцей па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка ў клінічнай ардынатуры вызначаецца наменклатурай пасад медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.05.2021 № 61.

На 2022 год зацверджаны наступныя кантрольныя лічбы прыёму ў клінічную ардынатуру. Прыём дакументаў ажыццяўляецца на працягу месяца з моманту іх афіцыйнага апублікавання. З парадкамі прыёму можна азнаёміцца на сайтах медыцынскіх універсітэтаў, БелМАПА і РНПЦ.

Падрыхтоўка ў клінічнай ардынатуры ажыццяўляецца ў вочнай і завочнай формах за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і на платнай аснове.

Тэрміны праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры складаюць:

  • 2 гады – для падрыхтоўкі ў вочнай форме;

  • 3 гады – для падрыхтоўкі ў завочнай форме.

Падрыхтоўка ў клінічнай ардынатуры замежных грамадзян (па іх жаданні) можа быць прадоўжана на тэрмін да 5 гадоў.

Парадак арганізацыі прыёму і залічэння, праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры, правядзення выніковай атэстацыі і размеркавання клінічных ардынатараў вызначаны Інструкцыяй аб парадку арганізацыі і праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры, зацверджанай загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 03.09.2021 № 1055.

Падрыхтоўка ў клінічнай ардынатуры ажыццяўляецца ў дзяржаўных установах адукацыі:

Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

а таксама дзяржаўных установах:

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр отарыналарынгалогіі
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця»
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. Н.М. Аляксандрава
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій

Змест падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры вызначаюцца планамі і праграмамі для кожнай спецыяльнасці клінічнай ардынатуры.

Пасля праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры і здачы кваліфікацыйнага экзамену ўрачу-спецыялісту выдаецца пасведчанне аб праходжанні падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры, замежным грамадзянам – пасведчанне аб спецыялізаванай падрыхтоўцы па медыцыне (клінічнай ардынатуры).

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы