Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Пералік дакументаў для атрымання афіцыйнага ліста Міністэрства аховы здароўя (Certificate of Good Standing)
У адпаведнасці з пунктам 7.1 пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі грамадзян», Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь не ажыццяўляе выдачу Certificate of Good Standing.
Пералік дакументаў для атрымання афіцыйнага ліста Міністэрства аховы здароўя аб наяўнай у асобы медыцынскай, фармацэўтычнай адукацыі і магчымасці ажыццяўляць медыцынскую, фармацэўтычную практыку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для прад'яўлення ў афіцыйныя органы замежных дзяржаў
Для атрымання афіцыйнага ліста Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь аб наяўнай у асобы медыцынскай, фармацэўтычнай адукацыі і магчымасці ажыццяўляць медыцынскую, фармацэўтычную практыку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, для прад'яўлення яго ў афіцыйныя органы замежных дзяржаў, у Міністэрства аховы здароўя заяўніку неабходна прадставіць наступныя дакументы:
Падача дакументаў для атрымання афіцыйнага ліста Міністэрства аховы здароўя ажыццяўляецца асабіста заяўнікам альбо яго афіцыйным прадстаўніком у дні прыёму грамадзян начальнікам упраўлення альбо намеснікам начальніка ўпраўлення. Дакументы таксама могуць быць накіраваныя па пошце: 220048, г.Мінск, вул. Мяснікова, 39.
* Характарыстыка афармляецца на стандартным аркушы паперы фармату A4 або агульным бланку ў адвольнай форме..
У ёй пазначаюць:
Знешняя характарыстыка (што прадстаўляецца ў іншую арганізацыю, у тым ліку для тых, хто выязджае за межы Рэспублікі Беларусь з мэтай ажыццяўлення медыцынскай дзейнасці) падпісваецца кіраўніком арганізацыі, з указаннем даты і завяраецца пячаткай наймальніка.