by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Начальнік аддзела
Досiна Маргарыта Алегаўна

Офіс: 822
Тэл.: (017) +375 17 338 70 83

Супрацоўнікі

Пасада Прозвішча, імя, імя па бацьку Кабінет Кантактны тэлефон
Кансультант Краўчук Зінаіда Іванаўна 837 +375 17 272 69 73
Галоўны спецыяліст Адамовіч Ганна Юр'еўна 837 +375 17 272 92 62

Непасрэднае кіраванне навуковай дзейнасцю ў сістэме аховы здароўя рэспублікі ажыццяўляе аддзел навукі, які з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Міністэрства аховы здароўя.

Асноўныя задачы аддзела:

  • ажыццяўленне арганізацыйнага і навукова-метадычнага кіраўніцтва арганізацыямі сістэмы Міністэрства аховы здароўя, якія ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, кантроль за дзейнасцю вучоных саветаў навуковых арганiзацый (НС);
  • распрацоўка ў межах сваёй кампетэнцыі праектаў нарматыўных прававых актаў (НПА), якія рэгулююць навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць у НС і ВНУ, падпарадкаваных Міністэрству аховы здароўя;
  • вызначэнне прыярытэтных напрамкаў і распрацоўка перспектыўных прагнозаў развіцця медыцынскай навукі сумесна з НС і ВНУ, падначаленымі Міністэрству аховы здароўя, фарміраванне сумесна з упраўленнем арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя і падначаленымі Міністэрству аховы здароўя арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, праграм навуковых даследаванняў і распрацовак па прыярытэтных напрамках развіцця медыцынскай навукі, адпаведным патрэбам практычнай аховы здароўя;
  • забеспячэнне планавання, арганізацыі экспертызы і фінансавання навуковых праектаў, ажыццяўленне кантролю за іх выкананнем і справаздачнасцю, кантроль і каардынацыя рэалізацыі праграмы інавацыйнага развіцця галіны аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, праграм фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, дзяржаўных і галіновых навукова-тэхнічных праграм, навуковых даследаванняў і распрацовак, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства аховы здароўя, а таксама інавацыйных навукова-тэхнічных праектаў у галіне аховы здароўя;
  • ажыццяўленне кантролю за выкананнем медыцынскай часткі навуковага раздзела дзяржаўных праграм па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • правядзенне работы па арганізацыі міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і забеспячэнні кантролю ў гэтай галіне;
  • забеспячэнне дзейнасці Камісіі па метадах аказання медыцынскай дапамогі;
  • забеспячэнне кантролю за парадкам замяшчэння пасад і атэстацыяй на адпаведнасць займаемым пасадам навуковых работнікаў у НС і ВНУ, падпарадкаваных Міністэрству аховы здароўя, адпаведнасцю структуры арганізацый, якія ажыццяўляюць навуковую дзейнасць, устаноўленым патрабаванням;
  • фарміраванне штогадовых і доўгатэрміновых планаў прыёму ў аспірантуру і дактарантуру ў арганізацыях Міністэрства аховы здароўя, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
  • ажыццяўленне кантролю за падрыхтоўкай навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру, дактарантуру і суіскальніцтва ў НС і ВНУ, падпарадкаваных Міністэрству аховы здароўя;
  • арганізацыя падрыхтоўкі пашпартоў спецыяльнасцей і праграм кандыдацкіх экзаменаў у адпаведнасці з наменклатурай спецыяльнасцей навуковых работнікаў Рэспублікі Беларусь, прадстаўленне іх ва ўстаноўленым парадку на зацвярджэнне ў Вышэйшую атэстацыйную камісію Рэспублікі Беларусь;
  • фарміраванне планаў і кантроль за правядзеннем навуковых мерапрыемстваў(канферэнцый, з'ездаў і інш.), выстаў навуковых дасягненняў у галіне медыцыны і фармацыі;
  • правядзенне арганізацыйнай работы, падрыхтоўка ва ўстаноўленым парадку дакументаў па стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі навуковых арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству;
  • арганізацыя дзейнасці Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўленне кантролю за мэтавым і рацыянальным расходаваннем фінансавых сродкаў па раздзеле «Навука»;
  • разгляд ва ўстаноўленым парадку зваротаў дзяржаўных органаў, юрыдычных і фізічных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Аддзела;
  • выкананне іншых задач, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы