Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Агульная інфармацыя

Інфармацыя па пытаннях прымянення заканадаўства Еўразійскага эканамічнага саюза па санітарных мерах
Санітарныя меры прымяняюцца ў адносiнах да асоб, транспартных сродкаў, а таксама падкантрольнай санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю) прадукцыі (тавараў), уключанай у адпаведнасці з актамі Камісіі ў адзіны пералік прадукцыі (тавараў), якая падлягае дзяржаўнаму санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю)..
Да прадукцыi (тавараў), якая падлягае дзяржаўнаму санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю), устанаўліваюцца адзіныя санітарна-эпідэміялагічныя і гігіенічныя патрабаванні і працэдуры.
Адзіныя санітарна-эпідэміялагічныя і гігіенічныя патрабаванні да прадукцыі (тавараў), у дачыненні да якой распрацоўваюцца тэхнічныя рэгламенты Саюза, уключаюцца ў тэхнічныя рэгламенты Саюза ў адпаведнасці з актамі Камісіі.
Кожная з дзяржаў-членаў Саюза мае права распрацоўваць і ўводзіць часовыя санітарныя меры.
Санітарна-каранцінны кантроль праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь
Санітарна-каранцінны кантроль– від дзяржаўнага санітарна-эпідэміялагічнага нагляду (кантролю) у дачыненні да асоб, транспартных сродкаў і падкантрольнай дзяржаўнаму санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю) прадукцыі (тавараў) у пунктах пропуску праз мытную мяжу Саюза, на міждзяржаўных перадаткавых чыгуначных станцыях або стыкавых станцыях у мэтах прадухілення ўвозу патэнцыйна небяспечнай для здароўя чалавека прадукцыі (тавараў), завозу, узнікнення і распаўсюджвання інфекцыйных і масавых неінфекцыйных захворванняў (атручванняў).
Санітарна-каранцінны кантроль праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца ў 36 пунктах пропуску паводле «пераліку».
Парадак дзеянняў службовых асоб мытных органаў Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікаў органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь і службовых асоб органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, пры правядзенні санітарна-каранціннага кантролю ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь вызначаецца Інструкцыяй аб парадку дзеянняў (узаемадзеяння) мытных органаў Рэспублікі Беларусь, органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь, органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, пры правядзенні санітарна-каранціннага кантролю ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 2013/12/30 № 135/34/16.
Дадатак да пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 17.07.2012 N 101
Кантактныя тэлефоны спецыялістаў
Кантактныя тэлефоны спецыялістаў, упаўнаважаных аказваць аператыўную інфармацыйную падтрымку і кансультаванне удзельнікаў эканамічнай дзейнасці і супрацоўнікаў дзяржаўных органаў дзяржаў-членаў Еўразійскай эканамічнай саюза па пытаннях, што тычацца дзейнасці органаў і ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санітарна-эпідэміялагічны нагляд у Рэспубліцы Беларусь:
Прымяненне санітарна-эпідэміялагічных і гігіенічных патрабаванняў да прадукцыі:
Федарэнка Кацярына Валер'еўна – загадчык лабараторыі вывучэння статусу харчавання насельніцтва, в.а. намесніка дырэктара па суправаджэнні практычнага санітарна-эпідэміялагічнага нагляду і працы з ЕЭК рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр гігіены».
Тэл. прац. (017) 284-13-65
Ажыццяўленне дзяржаўнага санітарна-эпідэміялагічнага нагляду (кантролю):
Скурановіч Анжэла Леанідаўна - намеснік галоўнага ўрача ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».
Тэл. прац. (017) 200-01-76
Майсак Іна Уладзіміраўна – загадчык аддзела арганізацыі дзейнасці па пытаннях Мытнага саюза ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».
Тэл. прац. (017) 200-05-98
Выдача дакументаў, што пацвярджаюць бяспеку прадукцыі (тавараў):
Бабко Вольга Мікалаеўна - загадчык аддзела ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».
Тэл. прац. (017) 212-20-71
Адзіны рэестр органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый (цэнтраў) мытнага саюза