Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Санітарна-эпідэмічная абстаноўка

Рэалізацыя планавых і аператыўных мерапрыемстваў забяспечылі падкантрольную і кіраваную эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне. Эпідэміялагічны маніторынг вядзецца па 130 назалагічных формах. У 2017 годзе па канчатковых дыягназах інфекцыйнае захворванне рэгістравалася па 61 назалагічнай форме. У структуры інфекцыйнага захворвання найбольшую ўдзельную вагу, як і за папярэднія гады, складала група інфекцый, якія рэдка і мала сустракаюцца.
Правядзенне спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэспублікі эфектыўных наглядных мерапрыемстваў, арганізацыя комплексу санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў абумовілі адсутнасць успышкавага захворвання кішэчнымі інфекцыямі, звязанай з аб'ектамі грамадскага харчавання і харчовага гандлю, ужываннем пітной вады, прадуктаў харчавання прамысловага вырабу.
На фоне рэальных пагроз распаўсюджвання вядомых інфекцый у свеце і ўзнікнення новых, атрымалася забяспечыць санітарную ахову мяжы Рэспублікі Беларусь ад завозу небяспечных інфекцыйных захворванняў. Падтрымлівалася гатоўнасць арганізацый аховы здароўя да аказання медыцынскай дапамогі асобам з небяспечнымі інфекцыйнымі захворваннямі, правядзенню санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, праводзіліся маніторынгі і ацэнкі дадзенай дзейнасці.
Падтрыманне аптымальнага ўзроўню ахопу прафілактычнымі прышчэпкамі і функцыянаванне эфектыўнай сістэмы эпідэміялагічнага назірання забяспечылі захаванне добрай эпідэміялагічнай сітуацыі па паветрана-кропельным і вакцынакіруемым інфекцыйным захворванням. Нягледзячы на неспрыяльную эпідэміялагічную сітуацыю ў Еўропе і суседняй Украіне на працягу шэрагу гадоў у краіне не рэгіструюцца выпадкі слупняка, сіндрому прыроджанай краснухі. Дастатковая імунная праслойка сярод насельніцтва дазволіла не дапусціць распаўсюджвання выпадкаў эпідэмічнага паратыту, краснухі і адзёру, завезеных у 2017 годзе з іншых краін.
Рэспубліка Беларусь на належным узроўні забяспечвае падтрыманне індыкатарных паказчыкаў Глабальнага плана мерапрыемстваў СААЗ па ліквідацыі поліяміэліту, а таксама Еўрапейскай праграмы па элімінацыі адру і краснухі.
Праведзеная ў 2016 годзе кампанія вакцынацыі супраць грыпу дазволіла ахапіць прафілактычнымі прышчэпкамі 40,7% насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Вакцынацыя дазволіла папярэдзіць больш за 144 тысяч выпадкаў грыпу, у тым ліку 17 тысяч выпадкаў цяжкага цячэння грыпу з шпіталізацыяй і лячэннем узніклых ускладненняў. За кошт прадухілення выпадкаў грыпу і ВРІ на кожны ўкладзены ў вакцынацыю беларускі рубель была зэканомлена сума, эквівалентная 17,2 рублям. У 2017 годзе ахоп прафілактычнымі прышчэпкамі супраць грыпу склаў 40,5% насельніцтва.
Захворванне на ВІЧ-інфекцыю з 2011 па 2015 гады мела выяўленую тэндэнцыю да росту: з 12 да 24 на 100 тысяч насельніцтва. У перыяд 2015-2017 гады, нягледзячы на пашырэнне скрынінга сярод насельніцтва ў Гомельскай (14 раёнаў) і Мінскай (1 раён) абласцях, вызначылася тэндэнцыя да стабілізацыі паказчыка. Такая тэндэнцыя адзначаецца ва ўсіх рэгіёнах краіны, за выключэннем Гомельскай і Мінскай абласцей, дзе назіраецца прырост захворвання ВІЧ-інфекцыяй, але пры гэтым тэмпы прыросту ў 2017 годзе знізіліся ў 2,7 і 3,6 разоў адпаведна. Дзякуючы ўведзенаму пашыранаму скрынінгу ў Гомельскай і Мінскай абласцях нам удалося дадаткова выявіць 430 выпадкаў, што дазволіла прадухіліць інфікаванне ВІЧ больш за 1000 чалавек.