Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(0232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 32-23-42Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Каментарый да пастановы Мінаховы здароўя ад 4 лістапада 2021 г. № 118
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 кастрычніка 2021 г. № 614 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 г. № 56» Міністэрства аховы здароўя ўпаўнаважана Саветам Міністраў на рэгуляванне цэн на кісларод вадкі і газападобны.
У мэтах недапушчэння неабгрунтаванага завышэння вытворцамі цэн на кісларод медыцынскі ў перыяд пандэміі COVID-19, Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне аб устанаўленні гранічных максімальных адпускных цэн на 1 метр кубічны кіслароду газападобнага і 1 тону вадкага кіслароду.
Дадзенае рашэнне прынятае пасля правядзення поўнага аналізу сітуацыі на рынку. Міністэрства аховы здароўя, як рэгулятар гэтага пытання, увяло цэнавае рэгуляванне на перыяд складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, ва ўмовах якой неабходна забяспечыць даступнасць жыццёва важных прадуктаў для насельніцтва, не дапусціць завышэння цэн вытворцамі.
Гэтыя нормы ўрэгуляваны пастановай ад 4 лістапада 2021 г. № 118 «Аб змяненні пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2012 г. № 137». Пастановай таксама ўстаноўлены гранічныя максімальныя адпускныя цэны на шэраг іншых лекавых сродкаў.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны
Адзіны дзень прафілактыкі грыпу і ВРЗ