Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Аб прынятых мерах з хворым на шаленства ваўком
Аб праведзеных мерапрыемствах з нагоды масавага кантакту з хворым на шаленства ваўком у г. Стоўбцы.
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь інфармуе аб мерапрыемствах, якія праводзяцца з нагоды масавага кантакту насельніцтва з хворым на шаленства ваўком на тэрыторыі г. Стоўбцы і в. Слабада Стаўбцоўскага раёна.
Увечары 26 студзеня ў перыяд з 21-50 да 23-00 у Стаўбцоўскую цэнтральную раённую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогай дастаўлена 2 пацыента і самастойна звярнуліся 2 пацыента з множнымі укушанымі ранамі рознай лакалізацыі, нанесенымі ваўком. Пацярпелым аказана неабходная медыцынская дапамога, пачаты курс антырабічных прышчэпак.
Воўк быў забіты з стрэльбы супрацоўнікам Стаўбцоўскага БТПР, вынік ветэрынарнай экспертызы ад 27.01.2019 пацвердзіў шаленства.
27.01.2019 спецыялістамі ДУ "Стаўбцоўскай райЦГЭ», УАЗ "Стаўбцоўскай ЦРБ», ДУ «Стаўбцоўскай раённай ветэрынарнай станцыяй" з мэтай выяўлення асоб, якія магчыма кантактавалі з ваўком, праведзены падворныя абыходы ў в. Слабада і г. Стоўбцы, а таксама на малочна-таварнай ферме а.г. Слабада.
У ходзе эпідраследванняў выяўлена 3 чалавекі (старэйшыя за 18 гадоў), якія мелі апасродкаваны кантакт са сліной ваўка. Пачаты курс антырабічных прышчэпак.
Пры подворных абыходах праведзены агляд хатніх і сельскагаспадарчых жывёл на наяўнасць пашкоджанняў, нанесеных ваўком (пашкоджанняў не выяўлена), вакцынацыя супраць шаленства хатніх жывёл.
Праведзена інфармацыйна-растлумачальная работа па прафілактыцы шаленства з насельніцтвам.
Правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў працягваецца. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Іншыя навіны
Звесткі пра арганізацыю працы «гарачай лініі» па пытаннях прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі
Пра афармленне пасведчання
Грамадскае абмеркаванне
Грамадскае абмеркаванне