by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Аб падаўжэнні тэрміна выкарыстання бланкаў сертыфікатаў аб вакцынацыі старога ўзору

Загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 8 лютага 2022 г. № 155 «Аб парадку ўнясення звестак у адзіную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму ўліку асоб, вакцынаваных супраць COVID-19» устаноўлена, што арганізацыям аховы здароўя неабходна забяспечыць увядзенне з 15 лютага 2022 г. новай формы сертыфіката аб вакцынацыі.

Аднак, улічваючы неабходнасць правядзення арганізацыямі аховы здароўя арганізацыйных мерапрыемстваў па вырабе новых сертыфікатаў аб вакцынацыі, і наяўнасць вялікіх астаткаў раней вырабленых бланкаў сертыфікатаў аб вакцынацыі, лічым магчымым дазволіць іх выкарыстанне да 15 жніўня 2022 г.

Пры выдачы раней вырабленых сертыфікатаў аб вакцынацыі, неабходна кіравацца інфармацыяй, выкладзенай у лісце Міністэрства аховы здароўя ад 14 мая 2021 г. № 7-18/8805.

Важна: з улікам дзеючых рэжымаў уезду і выезду ў замежных краінах у сувязі з распаўсюджваннем COVID-19, мяркуем мэтазгодным сертыфікат аб вакцынацыі новага ўзору ў першачарговым парадку выдаваць асобам, якія накіроўваюцца ў Рэспубліку Арменію і Рэспубліку Малдову.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

15.02.2022
1022

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы