Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Санітарна-гігіенічная экспертыза тавараў
Сёння ў прэсе актыўна абмяркоўваецца пытанне ўздзеяння на функцыянаванне ўнутранага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза санітарна-гігіенічнай экспертызы тавараў, якія экспартуюцца з краін, што не з'яўляюцца членамі згаданага саюза.
У першую чаргу, неабходна адзначыць, што санітарна-гігіенічная экспертыза пэўных відаў прадукцыі замежнай вытворчасці ўведзена Рэспублікай Беларусь на падставе міжнародных абавязацельстваў і прававых нормаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў рэчышчы санітарных мер і цалкам адпавядае Дамове аб Еўразійскім эканамічным саюзе.
Дзеянне пастановы № 666 "Аб правядзенні санітарна-гігіенічнай экспертызы тавараў» – гэта механізм абароны жыцця і здароўя насельніцтва. Дзеянне гэтага дакумента не распаўсюджваецца на прадукцыю, вырабленую на тэрыторыі дзяржаў-партнёраў Беларусі па Еўразійскім эканамічным саюзе.
Дадзеная мера з'яўляецца вымушанай і грунтуецца на выніках дзяржаўнага санітарнага нагляду за прадукцыяй на тэрыторыі рэспублікі, дзе выяўлена і не дапушчаная да звароту небяспечная прадукцыя, вырабленая па-за мытнай тэрыторыяй Еўразійскага эканамічнага саюза (Калумбія, Літва, Турцыя, Кітай, Чылі, Аргенціна і г.д.).
Гаворка ідзе пра больш як 30 тыс. адзінак тавараў для дзяцей (цацкі, дзіцячая вопратка), каля 55 тон харчовай прадукцыі і больш за 40 тысяч адзінак прадукцыі, прыроўненай па паказчыках да харчовай (посуд, упакоўка, касметычная прадукцыя), што не адпавядаюць абавязковым патрабаванням па паказчыках бяспекі (выяўленне перавышэння таксічных рэчываў і соляў цяжкіх металаў: дзібуцілфталата, метанолу, фенолу, капралактаму, жалеза, фармальдэгіду, вінілхларыду, цынку; перавышэнне дапушчальнага ўзроўню шуму і электрамагнітнага поля; выяўленыя патагенныя мікраарганізмы: сінегнойная палачка, цвіль у харчовых прадуктах).
Неабходнасць падтрымкі належнага ўзроўню санітарнай абароны ад рызык для жыцця або здароўя людзей, выключэння небяспечнай прадукцыі з абарачэння на агульным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза патрабуе выпрацоўкі агульных падыходаў, што мусіць быць абмеркавана на ўзроўні кіраўнікоў ведамстваў, якія забяспечваюць санітарна-эпідэміялагічны дабрабыт у пяці дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза.
Правядзенне санітарна-гігіенічнай экспертызы не прыводзіць да абмежавання правоў ні вытворцаў дзяржаў-членаў Саюза, ні суб'ектаў гаспадарання, якія імпартуюць прадукцыю з трэціх краін.
Рашэнне аб пераглядзе або немэтазгоднасці санітарна-гігіенічнай экспертызы будзе прынята з улікам дадатковай інфармацыі, ацэнкі рызык і вынікаў працы экспертаў нацыянальных урадаў ЕАЭС.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Іншыя навіны
Звесткі пра арганізацыю працы «гарачай лініі» па пытаннях прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі
Пра афармленне пасведчання
Грамадскае абмеркаванне
Грамадскае абмеркаванне