Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Сусветны дзень здароўя 7 красавіка
Сусветны дзень здароўя 2019 г.: усеагульны ахоп паслугамі аховы здароўя.
Сусветны дзень здароўя (World Health Day) адзначаецца штогод 7 красавіка ў дзень стварэння ў 1948 годзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя - СААЗ (World Health Organization, WHO).
Першачарговая мэта СААЗ - усеагульны ахоп паслугамі аховы здароўя - накіравана на тое, каб забяспечыць усім людзям магчымасць карыстацца неабходнымі ім якаснымі паслугамі аховы здароўя тады, калі яны ў іх маюць патрэбу, непасрэдна па месцы жыхарства і без якіх-небудзь фінансавых цяжкасцяў.
Таму у 2019 годзе ў Сусветны дзень здароўя СААЗ вырашыла надаць асаблівую ўвагу тэме ўсеагульнага ахопу паслугамі аховы здароўя, каб дапамагчы людзям скласці больш поўнае ўяўленне пра тое, якая падтрымка і якія медыцынскія паслугі павінны быць ім даступныя і дзе іх можна будзе атрымаць.
СААЗ прызнае важную ролю медыцынскіх спецыялістаў у садзейнічанні разумення кіруючымі работнікамі аховы здароўя наяўных у людзей патрэбаў ў медыцынскіх паслугах, у прыватнасці на ўзроўні сістэмы першаснай медыка-санітарнай дапамогі.
СААЗ была створана на падставе прынцыпу, згодна з якім мяркуецца, што ўсе людзі павінны мець магчымасць для рэалізацыі свайго права на максімальны ўзровень здароўя.
У 2019 г. мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня здароўя, прыпадаюць на сярэдзіну перыяду паміж Глабальнай канферэнцыяй па першаснай медыка-санітарнай дапамозе, якая адбылася ў Астане (Казахстан) у кастрычніку 2018 г., i нарадзе высокага ўзроўню па ўсеагульным ахопу паслугамі аховы здароўя, якое будзе праходзіць у рамках сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у верасні 2019 г.
Сусветны дзень здароўя - адна са шматлікіх магчымасцяў для распаўсюджвання інфармацыі аб важнасці забеспячэння справядлівага доступу да паслуг аховы здароўя не толькі ў інтарэсах здароўя асобных людзей, але і ў інтарэсах нацыянальнай эканомікі і грамадства ў цэлым.
СААЗ заклікае людзей, у якіх ёсць доступ да якасных і прымальным па кошце паслуг аховы здароўя, выступаць у падтрымку роўнага доступу да паслуг для ўсіх і ўсюды.
Падрыхтавана па матэрыялах СААЗ спецыялістамі аддзялення грамадскага здароўя
Іншыя навіны
Звесткі пра арганізацыю працы «гарачай лініі» па пытаннях прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі
Пра афармленне пасведчання
Грамадскае абмеркаванне
Грамадскае абмеркаванне