by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Вясновы галіновы Тыдзень нулявога траўматызму

У арганізацыях і ўстановах аховы здароўя ў перыяд з 28 сакавіка па 1 красавіка 2022 года пройдзе вясновы галіновы Тыдзень нулявога траўматызму.

«Правядзенне Тыдня нулявога траўматызму ў арганізацыях – дадатковае мерапрыемства да штодзённай работы па ахове працы. Асноўная мэта – недапушчэнне ніводнага выпадку траўміравання работнікаў галіны ў гэты перыяд», – расказала галоўны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя, які вядзе пытанні аховы працы, Таццяна Радамская.

Паводле слоў спецыяліста, у рамках мерапрыемства арганізацыям прапануецца ажыццявіць комплекс кантрольных мерапрыемстваў і аператыўна выявіць і ўстараніць парушэнні норм аховы працы. У гэты перыяд спецыялісты службаў аховы працы правераць рэалізацыю мерапрыемстваў па ахове працы, прасочаць за арганізацыяй навучання бяспечным метадам і прыёмам выканання работ, своечасовасць правядзення інструктажу і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, пракантралююць парадак уліку і выдачы работнікам сродкаў індывідуальнай аховы.

Таксама плануецца абследаваць тэхнічны стан будынкаў і збудаванняў, абсталявання і інструментаў.

Таццяна Радамская падкрэсліла, што арганізацыі маюць права прадугледзець іншыя кантрольныя мерапрыемствы прэвентыўнага характару.

Скончыцца мерапрыемства падвядзеннем вынікаў на сумесных паседжаннях адміністрацыі арганізацый і прафсаюзнага камітэта.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя


14.03.2022
47

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы