by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

1 верасня - у Беларусі святкуюць Дзень ведаў!

Навучэнцы, студэнты, выкладчыкі адзначаюць сёння Дзень ведаў!

Па традыцыі 1 верасня ўсіх навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў павіншаваў Кіраўнік дзяржавы.

У сваім віншаванні ён адзначыў, што «гэта свята адкрывае новы навучальны год, з першым званком вяртае ў класы і аўдыторыі краіны звыклы рытм школьнага і студэнцкага жыцця, залучае юнае пакаленне ў актыўнае вывучэнне навакольнага свету. Усім, хто працягвае вучобу, жадаю стараннасці і поспехаў. Выпускнікам гэтага года - нацэленасці на высокі вынік. Бацькам навучэнцаў - мудрасці і цярпення. Педагогам - творчага натхнення і пачуцця шчырага гонару за сваіх выхаванцаў. Жадаю ўсім здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ва ўласных сілах. Імкніцеся да ведаў. У сучасным свеце яны і ёсць самы важны набытак».
000019_1535788057_316140_big.jpg
1 верасня традыцыйныя ўрачыстыя сустрэчы прайшлі і ў медыцынскіх каледжах ды ўніверсітэтах Беларусі. На сустрэчы да першакурснікаў прыйшлі не толькі кіраўнікі ўстаноў, але і прадстаўнікі ўсёй сістэмы аховы здароўя - кіраўніцтва галіны, вядомыя ўрачы, навукоўцы і практыкі.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка накіраваў віншаванне навучэнцам і студэнтам, педагогам. «Цяперашнім першакурснікам выпаў гонар пачынаць свой шлях да медыцынскіх ведаў, калі айчынная сістэма аховы здароўя будзе адзначаць сваё стагоддзе. Я жадаю вам усім поспехаў, настойлівасці і цярпення ў авалоданні самай гуманнай прафесіяй на зямлі», - сказана ў віншаванні.

dsc09000.jpg
У Беларусі ў кожным з медыцынскіх каледжаў і ўніверсітэтаў створаны ўсе ўмовы для адукацыі і развіцця. Тут заахвочваюцца імкненне да ведаў, творчая ініцыятыва і навуковы пошук. 1 верасня навучэнцаў і студэнтаў віталі прафесары і выкладчыкі, гатовыя перадаць моладзі свае веды, жыццёвы і прафесійны вопыт, дапамагчы паспяхова асвоіць сусветныя дасягненні ў галіне фундаментальных навук і клінічнай медыцыны.

У першы святочны дзень восені Валерый Малашка наведаў СШ №34 г. Магілёва. На ўрачыстай лінейцы ён адзначыў, што для многіх малых гэта доўгачаканы дзень, гэта свайго роду пэўны рубеж, калі пачынаецца дарослае жыццё!
img_2945-2.jpg
У гэты ж дзень на галоўнай пляцоўцы Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная Дню ведаў. Павіншаваць першакурснікаў прыйшлі члены рэктарата на чале з рэктарам універсітэта, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам Віктарам Сняжыцкім, дэканы факультэтаў, а таксама прафесарска-выкладчыцкі склад. Прывітанне першакурснікам ад міністра аховы здароўя зачытаў першы намеснік міністра Дзмітрый Піневіч. Ён падкрэсліў, што студэнты выбралі самую гуманную і так неабходную людзям прафесію ўрача. Гэта не толькі высокае, але і вельмі адказнае званне.

62461b065cd0ef02fc935f3a6f114222.JPG

На ўсіх урачыстых мерапрыемствах, якія адбыліся ў гэты дзень у Беларусі, выступоўцы жадалі навучэнцам і студэнтам поспехаў, настойлівасці і цярпення ў авалоданні гэтай цікавай прафесіяй, распавядалі пра сваё студэнцкае жыццё.

https://ont.by/news/rumas-lyubil-bulochki-iz-bufeta-a-kovalchuk-igral-v-futbol-belorusskie-ministry-...

Фота: БЕЛТА і grodnonews.by

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
1595
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы