Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(0232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 32-23-42Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Абмяркоўваем праект пастановы аб атэстацыі медработнікаў
Прaект пастановы аб прафесійнай атэстацыі медработнікаў вынесены на грамадскае абмеркаванне
Проект пастановы Міністэрства аховы здароўя «Аб прафесійнай атэстацыі медыцынскіх, фармацэўтычных і іншых работнікаў аховы здароўя» вынесены на грамадскае абмеркаванне.
У Беларусі ліцэнзаванне кожнага медработніка не прадугледжана заканадаўствам, таму патрабуецца ўдасканаленне сістэмы прысваення кваліфікацыйных катэгорый. Укараненне сістэмы прафесійнай атэстацыі дазволіць матываваць медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў на павышэнне сваёй кваліфікацыйнай катэгорыі, адказнасці за захаванне катэгорыі, што, ў сваю чаргу, дасць магчымасць забяспечыць якасць аказваемай медыцынскай дапамогі і захаванне дэмаграфічнай бяспекі краіны.
Праектам пастановы прадугледжана Інструкцыя аб парадку і ўмовах правядзення прафесійнай атэстацыі медыцынскіх, фармацэўтычных і іншых работнікаў аховы здароўя. На медработнікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз яе дзеянне не распаўсюджваецца.
Пры падрыхтоўцы праекта пастановы былі ўлічаны пытанні і прапановы, што ўздымаюцца спецыялiстамi сiстэмы, рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, грамадскімі медыцынскімі аб'яднаннямі (асацыяцыямі) і прадстаўнікамі бізнес-саюзаў прадпрымальнікаў і наймальнікаў у сферы аховы здароўя, якія ўзнікаюць пры прымяненні дзеючага парадку прысваення квалiфiкацыйных катэгорый.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць па 22 мая 2021 года у адмысловай тэме на форуме:
https://forumpravo.by/Іншыя навіны
Піневіч: урач заўсёды працуе ў камандзе
Палацу Рэспублікі – 25 гадоў!