by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Акцыі па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў

6 сакавіка ў Мінску пройдуць акцыі па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў.

6 сакавіка 2019 года гарадскі Цэнтр здароўя ГУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» сумесна з камітэтам па ахове здароўя Мінгарвыканкама дае старт шырокамаштабнай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў сярод насельніцтва г. Мінска «Цані сваё здароўе».

Мэта гэтага праекта - праз папулярызацыю здаровага ладу жыцця і прафілактыку неінфекцыйных захворванняў, выкліканых асноўнымі фактарамі рызыкі (курэнне, злоўжыванне алкаголем, нездаровае харчаванне і недастатковая фізічная актыўнасць) прыцягнуць увагу грамадзян да іх ўласнага здароўя.

У рамках праекта, на аб'ектах масавага знаходжання людзей, намечана правядзенне інфармацыйна-адукацыйных мерапрыемстваў па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў. Мінчанам памераюць паказчыкі артэрыяльнага ціску і пакажуць, як правільна трэба самому сабе вымяраць АЦ. Таксама гараджанам прапануюць даведацца ўзровень глюкозы ў крыві.

Падчас акцый спецыялісты будуць праводзіць індывідуальныя кансультацыі па пытаннях прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, раздаваць інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы і дэманстраваць тэматычныя відэаролікі, праводзіць анкеціраванне, вызначаць фактары рызыкі. Пры наяўнасцi ўмоў і адпаведнага абсталявання можна будзе зняць кардыяграму.

Акцыі для насельніцтва па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў будуць праходзіць кожную 1-ю сераду ў гіпермаркетах і універсальных крамах, кожную 3-ю сераду - у аптэках або на прамысловых прадпрыемствах.

Месцы правядзення акцыі па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў.

1078
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы