Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Акцыі ў рамках праекта "Цані сваё здароўе!»
У рамках праекта «Цані сваё здароўе!» 7 і 21 жніўня ў Мінску пройдзе шэраг акцый па прафілактыцы НІЗ.
Акцыі па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў пройдуць у рамках праекта «Цані сваё здароўе!» 7 і 21 жніўня. 7 жніўня ў гіпермаркетах і універсальных крамах, 21 жніўня - у аптэках РУП «Белфармацыя» і на прамысловых прадпрыемствах.
У месцах правядзення мерапрыемстваў медработнікі устаноў аховы здароўя памераюць жыхарам артэрыяльны ціск, раскажуць пра тое, як можна і трэба сачыць за сваім здароўем, ад якіх шкодных звычак варта адмовіцца, каб пазбегнуць захворванняў. Урачы-валеолагі, гігіеністы, іншыя спецыялісты цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі раёнаў г. Мінска прапануюць жыхарам сталіцы азнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі (памяткамі, буклетамі, улёткамі) па тэматыцы здаровага ладу жыцця і прафілактыцы розных захворванняў.
Жадаючыя атрымаюць індывідуальнае кансультаванне па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту і фарміраванні здаровага ладу жыцця, змогуць запоўніць анкеты па раннім выяўленні сардэчна-сасудзiстых захворванняў.
Арганізатары - гарадскі Цэнтр здароўя, камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
Месцы правядзення акцыі па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў 07.08.2019
Месцы правядзення акцыі па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў 21.08.2019
Іншыя навіны