Галоўная
Падзеі
Алею выпускнікоў БДМУ заклалі сёння ў час суботніка
Алею выпускнікоў БДМУ заклалі сёння ў час суботніка
Першыя рабіны пасадзілі ў алеі выпускнікоў БДМУ міністр аховы здароўя і яго намеснікі
Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя на чале з Валерыем Малашка працавалі сёння на тэрыторыі новага корпуса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.
Асноўная група працаўнікоў міністэрства займалася добраўпарадкаваннем тэрыторыі каля лабараторнага корпуса БДМУ - прыводзілі да ладу зямлю, садзілі дрэвы і кусты, падмяталі смецце.
Валерый Малашка, разам з першым намеснікам Дзмітрыем Піневічам, намеснікамі Вячаславам Шыла і Наталляй Жукавай пасадзілі першыя дрэвы ў новай алеі - выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту. Першымі дрэвамі алеі сталі рабінкі.
Адзначым, што частка спецыялістаў ўдзельнічала сення ў акцыі «Тыдзень лесу» у Клецкам лясгасе. Яшчэ адна частка спецыялістаў дапамагала супрацоўнікам БДМУ - узброіўшыся граблямі, венікамі, рыдлёўкамі, а таксама добрым настроем прыбіралі прылеглыя тэрыторыі і акультурвалі зоны адпачынку. Па папярэдніх падліках, галіна пералічыла ў фонд суботніка больш 778 тыс. рублёў. А аб'ём вырабленай сёння медыцынская прадукцыя склаў 770,6 тыс. рублі. Усяго ў суботніку прынялі ўдзел больш за 238 тыс. работнікаў сферы аховы здароўя.
У абласцях спецыялісты сістэмы таксама актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах суботніка.
Так, у Брэсце медыкі працавалі на будаўніцтве станцыі хуткай меддапамогі (на 12 выязных брыгад), а ў Віцебску на будоўлі хірургічнага корпуса абласнога анкадыспансера. Актыўная праца ішла на будаўніцтве дзіцячай абласной бальніцы ў Гомелі, а ў Гродне - на добраўпарадкаванні амбулаторыі мікрараёна Альшанка. У Магілёве сёння было шматлюдна на будоўлі корпуса марфалагічнай лабараторыі абласнога анкалагічнага дыспансера, а ў Мінску - каля новага тэрапеўтычнага корпуса 4-й гарадской бальніцы.
Нагадаем, што 50% грашовых сродкаў рэспубліканскага суботніка плануецца накіраваць Міністэрству аховы здароўя на закупку медыцынскага абсталявання для сталічнай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Такое рашэнне прынята ў мэтах арганізацыі дадатковых кругласутачных пастоў для аказання медыцынскай дапамогі, а таксама рэзервовых ложкаў на выпадак экстранай шпіталізацыі ўдзельнікаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Бальніца хуткай дапамогі мае добрае як дыягнастычнае, так і высокатэхналагічнае абсталяванне. Але пры інтэнсіўнай працы адбываецца яго фізічны знос, паступова яно маральна старэе. Таму яно патрабуе пастаяннага абнаўлення. У цяперашні час наспела неабходнасць набыцця эндаскапічнага абсталявання для нейрахірургіі, абнаўлення лапараскапічнага абсталявання, прыбораў дыягностыкі.