by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Аляксандр Лукашэнка наведаў Парк высокіх тэхналогій

Праекты ў ахове здароўя прадстаўлены ў ПВТ

Найноўшыя распрацоўкі для беларускай медыцыны, дасягненні ў галіне робататэхнікі і блокчэйн-тэхналогіі прадставілі сёння рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку.
Наведваючы ПВТ, Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу агледзеў экспазіцыю распрацовак. Ён падрабязна распытаў у прадстаўнікоў ІТ-супольнасці, як іх прадукты могуць выкарыстоўвацца ў розных сферах жыццядзейнасці, а таксама аб напрацоўках, якія стануць запатрабаванымi ў будучыні.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з вынікамі работы рэзідэнтаў парка па развіцці лічбавых тэхналогій для аховы здароўя, фінансаў, транспарту, робататэхнікі і г.д. Цікавасць Кіраўніка дзяржавы выклікалі і распрацоўкі ў вобласці робататэхнікі. У апошні час цана ў свеце на падобныя прылады значна ўпала, і цяпер робаты ўжо могуць быць запатрабаваны ў самых розных галінах, уключаючы медыцыну, прамысловасць, АПК.
56679513_2094354390660071_445504446374346752_n.jpg
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, падпісваючы адпаведную нарматыўную базу, ён дзейнічаў па прынцыпе, што краіна ад прыняцця гэтых рашэнняў як мінімум нічога не страціць. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з развіццём ЕРАМ Systems - адной з найбуйнейшых сусветных IT-карпарацый, якая мае беларускія карані. У цяперашні час яна ўваходзіць у топ-100 сусветных распрацоўшчыкаў заказнога праграмнага забеспячэння. Аляксандру Лукашэнку падрабязна распавялі пра некаторыя унікальныя распрацоўкi кампаніі, якія ўжо знайшлі прымяненне, напрыклад у ахове здароўя. Іх адметная асаблівасць: усё, што прадстаўлена на стэндах, цалкам беларускае, ад ідэі да канчатковага прадукту.
У цэлым распрацоўкі для патрэб медыцыны былі прадстаўлены досыць шырока - каля 15 праектаў тычыліся аховы здароўя, медыцыны і здаровага ладу жыцця. У іх ліку медыцынскі лазер - тэхналогія, запатрабаваная не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, а таксама спецыяльнае абсталяванне для патрэб трансплантацыі, праграмы для пульманолагаў і хірургаў. «За медыцыну дзякуй!» - асабліва падкрэсліў беларускі лідар.
1 (2).JPG
Як распавёў у сваім дакладзе дырэктар Адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі, «Беларусь становіцца цэнтрам кампетэнцыі ва Усходняй Еўропе ў сферы штучнага інтэлекту. Гэта цяпер адно з базавых і прарыўных напрамкаў у IT-сферы».
Адзначым, што у 2018 годзе Парк высокіх тэхналогій прырос на 268 рэзідэнтаў. Да канца года іх колькасць дасягнула 454. У парку дзейнічае 56 цэнтраў даследаванняў і распрацовак замежных карпарацый.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў IT-сектару далейшую падтрымку. «Мы ўзялі з вамі гэты курс, і мы налева-направа наўмысна "хістацца" не будзем. Мы будзем ісці прама. Калі трэба дзесьці вострыя куты абысці, якія нам сёння не патрэбныя, мы іх абыдзем, але я вас падтрымліваў і буду падтрымліваць. Мы будзем рухацца ў гэтым кірунку настолькі эфектыўна, наколькі вы гэтага захочаце», - заявіў беларускі лідэр. Сярод прапаноў распрацоўшчыкаў - лакальныя просьбы і глабальныя ініцыятывы. Да прыкладу, Прэзідэнта папрасілі стварыць у краіне Міністэрства лічбавай эканомікі. Аляксандр Лукашэнка даручыў Ураду вывучыць актуальнасць гэтай ініцыятывы.
У цэлым, Аляксандр Лукашэнка даў станоўчую ацэнку прадстаўленым распрацоўкам.

Падрабязнасці чытайце ў газеце «Медыцынскі веснік»

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
255
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы