Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Антытытунёвы Дэкрэт
27 ліпеня ўступіў у сілу Дэкрэт №2, які тычыцца пытанняў тытунёвага рэгулявання.
Дэкрэт №2 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» ад 24 студзеня 2019 года, які тычыцца пытанняў тытунёвага рэгулявання ўступіў у сілу 27 ліпеня. З гэтага часу аматарам падыміць давядзецца ведаць сваё месца.
У дакуменце дакладна расстаўлены ўсе кропкі над «i» ў пытаннях, якія рэгулярна служылі падставай для гарачых дыскусій і неабыякіх слоўных баталій. Так, ніякіх залаў для тых, хто паліць у рэстаранах і кавярнях, болей не будзе. Нядрэнная спроба рэстаратараў захаваць парытэт у дачыненні да сваіх кліентаў у рэальнасці толькі стварала бачнасць абмежаванняў, якія пры бліжэйшым разглядзе рассейваліся, нібы цыгарэтны дым.
Зараз, каб зрабіць зацяжку, курцу давядзецца шукаць спецыяльна абсталяванае для курэння месца. Прычым усюды: на вакзалах і рынках, у рэстаранах і гандлёвых цэнтрах, на тэрыторыі арганізацый і нават на пляжах... Калі такога месца няма, значыць, курэнне тут па змаўчанні забароненае.
Катэгарычная забарона на курэнне ўведзеная:
Адзіным момантам, не адлюстраваным у новым антытытунёвым дакуменце, застаецца курэнне на балконах і лоджыях жылых дамоў. Паколькі яны адносяцца да тэрыторыі асабістай уласнасці, забараніць дыміць на іх юрыдычна нельга.
Затое пастаўлена кропка ў спрэчках пра вейпы і іншыя электронныя прылады для спажывання тытуню. Яны прыроўненыя да звычайных цыгарэт, адпаведна – на іх распаўсюджваюцца ўсе абмежаванні, якія датычацца рэалізацыі і ўжывання тытунёвых вырабаў.
Іншыя навіны