by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Апублікавана Міжнародная класіфікацыя хвароб

СААЗ апублікавала Міжнародную класіфікацыю хвароб 11-га перагляду (МКХ-11).

У Міжнародную класіфікацыю хвароб 11-га перагляду (МКХ-11) уваходзіць каля 55 тысяч унікальных кодаў для пазначэнняў траўмаў, хвароб і прычын смерці.

Група па МКХ пры штаб-кватэры СААЗ атрымала больш за 10 тысяч прапаноў аб унясенні змяненняў у класіфікацыю, якая цяпер дзейнічае. Падрыхтоўка абноўленай класіфікацыі працягвалася больш за 10 гадоў. Яна адрозніваецца ад папярэдніх версій шэрагам важных паляпшэнняў, адзначае генеральны дырэктар СААЗ Тедрас Адханом Гебрэесус. Упершыню выходзіць цалкам у электронным выглядзе і мае значна больш зручны для чытача фармат.

У штаб-кватэры СААЗ паведамілі, што МКХ-11 будзе прымяняцца ў інфармацыйных сістэмах электроннай аховы здароўя. Асаблівасцю дадзенага перагляду як раз з'яўляецца выкарыстанне інтэрнэту з удзелам усіх зацікаўленых бакоў. Таксама гэты перагляд будзе прадастаўляцца бясплатна ў рэжыме онлайн для асабістага карыстання. Інфармацыю перавядуць на шматлікія мовы.

Новая МКХ-11 адлюстроўвае прагрэс у медыцыне і дасягненні навуковай думкі. Так, коды, якія тычацца ўстойлівасці да процівомікробных прэпаратаў, цяпер больш адпавядаюць крытэрам Глабальнай сістэмы эпіднагляду за ўстойлівасцю да процівамікробных прэпаратаў (GLASS). МКХ-11 дазваляе больш эфектыўна рэгістраваць дадзеныя, якія тычацца бяспекі ў галіне аховы здароўя, і, адпаведна, ідэнтыфікаваць і папярэджваць непажаданыя падзеі, якія могуць наносіць шкоду здароўю, напрыклад небяспечныя метады працы ў бальніцах.

У МКХ увайшлі новыя главы, у прыватнасці па народнай (традыцыйнай) медыцыне і сэксуальнаму здароўю. Апошняя аб'ядноўвае расстройствы, якія раней былі аднесены да іншых катэгорый (напрыклад, тэндэрная неадпаведнасць пазначалася ў катэгорыі псіхічных расстройстваў) або апісваліся інакш. Раздзел адыктыўных расстройстваў папоўніўся гульнявым расстройствам.

«Ключавы прынцып дадзенага перагляду - спрашчэнне структуры кодаў і электроннага інструментарыя», - адзначае кіраўнік групы СААЗ па класіфікацыям, тэрміналогіі і стандартам доктар Роберт Якаб.

Папярэдняя МКХ-10 дзейнічала з 1992 года. Яна перакладзена на 43 мовы і выкарыстоўваецца ў 117 краінах. Абноўленая класіфікацыя МКХ-11, якую прадставяць на зацвярджэнне Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў маі 2019 года, як чакаецца, уступіць у сілу з 1 студзеня 2022-га.


1470
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы