by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Якасць харчавання на Еўрапейскіх гульнях пад кантролем

На парадку дня Рэспубліканскага аргкамітэта - якасць харчавання

Аб'екты ў Студэнцкай вёсцы адпавядаюць усім патрабаванням для пражывання ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас падчас выязнога паседжання Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню II Еўрапейскіх гульняў.

Пасяджэнне аргкамітэта прайшло сёння ў Студэнцкай вёсцы. Удзельнiкi аргкамітэту, сярод якіх былі віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і іншыя, агледзелі транспартны мол, інтэрнаты БДУІР і БДУ, аб'ект харчавання для ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў. Былі абмеркаваны пытанні арганізацыі харчавання ўдзельнікаў Гульняў у Студэнцкай вёсцы і на спартыўных аб'ектах. Прадстаўнікі камітэта наведалі новую сталовую для ўдзельнікаў спаборніцтваў, якія будуць пражываць у Студэнцкай вёсцы. Яна была пабудавана ў рэкордныя тэрміны - за 3,5 месяца - і будзе штодня забяспечваць харчаваннем да 2 тыс. спартсменаў.

Як раней заяўляла намеснік міністра - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава, «санітарныя службы Мінска будуць гатовыя да наплыву турыстаў на II Еўрапейскіх гульнях. Падрыхтоўка вядзецца ў двух кірунках. Першы блок пытанняў, які сёння на кантролі Міністэрства аховы здароўя, у прыватнасці ў санітарна-эпідэміялагічнай службы, - гэта прафілактыка інфекцыйных захворванняў, гэта значыць эпідэмічная бяспека. Другая частка - гэта падрыхтоўка аб'ектаў гасцінічнага комплексу, гандлю, грамадскага харчавання».

Нагадаем, што II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

 Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя па матэрыялах БЕЛТА

1073
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы