Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Беларусь адзначае Дзень медыцынскіх работнікаў
Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі ў Палацы рэспублікі ў Мінску.
Нашай краіне ёсць чым ганарыцца. "Працягласць жыцця беларусаў расце, пры гэтым захоўваюцца самыя нізкія на еўрапейскім кантыненце ўзроўні дзіцячай, адзінкавыя выпадкі мацярынскай смяротнасці", - адзначыў Міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка. Нашым грамадзянам даступна самая высокатэхналагічная дапамога. Нашы поспехі ў транспланталогіі, кардыяхірургіі і многіх іншых галінах вядома ва ўсім свеце. За здароўем у Беларусь едуць з усіх куткоў зямнога шара. Годны ўзровень развіцця аховы здароўя, мірнае неба зрабілі нашу краіну добрай пляцоўкай для правядзення міжнародных медыцынскіх форумаў у акушэрстве, гінекалогіі, транспланталогіі, пластычнай хірургіі, фтызіятрыі, педыятрыі.
Такія высокія дасягненні былі б немагчымыя без тых, хто прысвяціў сваё жыццё беларускай медыцына. А гэта дзясяткі тысяч неабыякавых людзей, прафесіяналаў сваёй справы. У сучасным свеце ім даводзіцца мець справу з пацыентамі новага тыпу. Такім, хто сам імкнецца стаць актыўным удзельнікам працэсу аказання меддапамогі. Сёння увага ў першую чаргу звернута да працаўнікоў першаснага звяна. Бо менавіта на амбулаторна-паліклінічным этапе праходзіць 80% зносін паміж урачом і пацыентам.
Святлана Стахоўская, «Медыцынскі Веснік»
Іншыя навіны