by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Рэспублiка Беларусь плануе стаць членам FIGO

Беларусь плануе  стаць членам Міжнароднай федэрацыі акушэрства і гінекалогіі (FIGO)

Рабочая сустрэча міністра аховы здароўя Валерыя Малашкі з ганаровым генеральным сакратаром федэрацыі Жанам Карла Ді Ренца і генеральным сакратаром Еўрапейскай асацыяцыі перынатальнай медыцыны Діега Айрэс-дэ-Кампасам адбылася ў Мінску ў дні правядзення II Міжнароднага міждысцыплінарнага кангрэса "Праблемы рэпрадукцыі: інавацыйныя тэхналогіі ў рэпрадукцыі".

На сустрэчы Валерый Малашка пацвердзіў намер краіны стаць сябрам федэрацыі. Плануецца, што ўступленне ў FIGO адбудзецца падчас Сусветнага кангрэса гінекалогіі і акушэрства, які пройдзе восенню ў Рыа-дэ-Жанейра. Міністр адзначыў, што Беларусь, дзякуючы наяўнасці высокага ўзроўню кампетэнцый ў гэтай галіне, можа стаць добрай платформай для навучання, як практыкуючых лекараў, так і студэнтаў-медыкаў з іншых краін. Добрай дапамогай у гэтым плане будуць сімуляцыйныя цэнтры, якія ствараюцца ў краіне.

Беларусь мае добры вопыт арганізацыі акушэрска-гінекалагічнай дапамогі. У рэспубліцы выбудаваная аптымальная рознаўзроўневая сістэма аховы здароўя маці і дзіцяці, сістэма падрыхтоўкі кадраў, забяспечана добрая матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў родадапамогі. Выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі медыцынскай генетыкі і прэнатальнай дыягностыкі, накіраваныя на ранняе выяўленне, папярэджанне і карэкцыю прыроджаных парокаў развіцця і спадчынных захворванняў. Вынікам такой арганізацыі працы з'яўляюцца адны з самых нізкіх у свеце паказчыкаў дзіцячай і мацярынскай смяротнасці. Паводле інфармацыі Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), апублікаванай у дакладзе па прадухіленні смяротнасці нованароджаных за 2016 год, Беларусь займае 8-е месца ў рэйтынгу краін з самым нізкім паказчыкам неанатальнай смяротнасці.

Нагадаем, у Мінску 23-25 красавіка прайшоў II Міжнародны міждысцыплінарны кангрэс "Праблемы рэпрадукцыі: інавацыйныя тэхналогіі ў рэпрадукцыі". Яго ўдзельнікамі сталі вядучыя сусветныя навукоўцы ў галіне рэпрадуктыўнай медыцыны.

Прэсс-служба Міністэрства аховы здароўя
2040
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы