Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Беларусь стала менш ужываць алкаголю
Згодна з апублікаванай справаздачай СААЗ, Беларусь не ўваходзіць нават у дваццатку пітушчых краін.
Беларусь у апошняй справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя апынулася на 27-м месцы па спажыванні алкаголю на душу насельніцтва. Варта адзначыць, што пасля праведзенай працы па ўдакладненні парадку разліку спажывання алкаголю ў краіне Беларусь прыкметна апусцілася ў рэйтынгу, які складае Сусветная арганізацыя аховы здароўя.
Характэрна, што згодна з апублікаванай справаздачай СААЗ, Беларусь не ўваходзіць нават у дваццатку пітушчых краін. З 2010 па 2016 год, за якія прыводзіцца статыстыка, беларусы апынуліся ў сярэдзіне рэйтынгу сярод краін Еўропы.
Першае месца з 15,2 літра заняла Малдова, другое - Літва (15 літраў), трэцяе - Чэхія (14,4 літра), чацвёртае - Германія (13,4), пятае - Люксембург (13 літраў). У Польшчы выпіваюць 11,6 літра, у Расіі - 11,7 літра, ва Украіне - 8,6 літра.
Па дадзеных СААЗ, спажыванне чалавекам больш за 8 літраў алкаголю нясе пагрозу не толькі здароўю, але і вядзе да дэградацыі грамадства, зніжэння працоўнай прадуктыўнасці і ўплывае на наступныя пакаленні. Лепшымі мерамі ў вырашэнні праблем, звязаных з ужываннем алкаголю, СААЗ лічыць абмежаванне доступу да спіртнога, забарону на яго рэкламу і цэнавую палітыку.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны