Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Беларусь - старшыня Пратаколу па праблемах вады
Беларусь абрана старшынёй Пратаколу па праблемах вады і здароўя
Беларусь абрана старшынёй Пратаколу па праблемах вады і здароўя да Канвенцыі па ахове і выкарыстанні трансгранічных вадацёкаў і міжнародных азёр.

Пятая сесія нарады Пратакола па праблемах вады і здароўя да Канвенцыі па ахове і выкарыстанні трансгранічных вадацёкаў і міжнародных азёр 1992 года праходзіць з 19 па 21 лістапада ў г.Бялградзе (Рэспубліка Сербія). У працы сесіі прымае ўдзел афiцыйная дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра - Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Наталляй Жукавай. Пратакол - гэта першае міжнароднае пагадненне, накіраванае на выяўленне і колькасную характарыстыку рызыкі для здароўя насельніцтва выкарыстання небяспечнай вады, распрацоўку на гэтай аснове адпаведных мерапрыемстваў па ліквідацыі рызыкі і стварэнню сістэм рэагавання на ўзнікненне небяспекі, у тым ліку пры трансгранічных уздзеяннях. Рэспубліка Беларусь далучылася да Пратакола ў ліпенi 2009 года. У нашай краіне адказныя за выкананне абавязацельстваў - Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Каардынацыю работы ажыццяўляе Навукова-практычны цэнтр гігіены, на базе якога створаны Нацыянальны кантактны цэнтр па Пратаколе.
Удзельнікі пятай сесіі разгледзелі бягучы прагрэс на шляху да дасягнення Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця (МУР), якія тычацца сфер водазабеспячэння, санітарыі і аховы здароўя. Была праведзена стратэгічная дыскусія па існуючых прабелах у рэалізацыі задач, абмеркаваны палітычныя і тэхнічныя аспекты найважнейшых пытанняў для еўрапейскага рэгіёну. Гаворка ішла аб такіх праблемах, як - арганізацыя бяспечнага водазабеспячэння і санітарнага абслугоўвання ва ўмовах змены клімату, забеспячэнне справядлівага доступу да паслуг водазабеспячэння і санітарыі, актуальныя пагрозы для здароўя, звязаныя з вадой, напрыклад - ўспышкі легiянелы і ўстойлівасць да процівамікробных прэпаратаў.
Неабходна адзначыць, што ў апошнія гады Беларусь была адной з вядучых краін як у прасоўванні Пратакола на міжнародным узроўні, так і ў яго рэалізацыі на нацыянальным узроўні. Па дадзеных ПРААН, наша краіна ўваходзіць у групу краін, насельніцтва якіх мае 100-% ўстойлівы доступ да палепшаных крыніц вады (па колькасці, якасці і блізкасці знаходжання крыніц вады).

Наталля Жукава прыняла ўдзел у некалькіх панэльных дыскусіях высокага ўзроўню, правяла сустрэчы з в.а. дырэктара Еўрапейскага бюро СААЗ Пірожкай Остлін, выканаўчым сакратаром Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Вольгай Альгаеравай, прадстаўнікамі дзяржаў-удзельніц нарады па пытаннях развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя. У ходзе пасяджэння Беларусь была выбрана старшынёй ў Пратаколе на 2020-2022 гады, прыняўшы старшынства ад Сербіі. Кандыдатура нашай краіны была адобрана усімі ўдзельнікамі нарады. Старшынства Рэспублікі Беларусь дазволіць прасоўваць у жыццё глабальныя ініцыятывы і прынцыповыя рашэнні Пратакола, імкнучыся да паляпшэння здароўя і дабрабыту для ўсіх жыхароў еўрапейскага рэгіёну шляхам забеспячэння бяспекі водакарыстання і ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі.
Начальнік аддзела знешніх сувязяў Міністэрства аховы здароўя Анатоль Грушкоўскі
Фота аўтара
Іншыя навіны