by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Беларуска-японскі эканамічны форум

Больш за 100 бізнесменаў з Беларусі і Японіі прымаюць удзел у мерапрыемстве.

Сёння на пляцоўцы Японскага агенцтва па развіццю знешняга гандлю (Джетро) адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця Беларуска-японскага эканамічнага форуму. Больш за 100 бізнесменаў з Беларусі і Японіі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства міністр аховы здароўя Валерый Малашка, які ўзначаліў дэлегацыю дзелавых колаў Беларусі, павіншаваў усіх удзельнікаў з гэтай грандыёзнай падзеяй і адзначыў, што «нам упершыню атрымалася ажыццявіць такі вялікі праект - правесці буйны двухбаковы эканамічны форум. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Урад нашай краіны надаюць важнае значэнне далейшай інтэнсіфікацыі двухбаковых адносінаў, распавёў ён. І дынаміка беларуска-японскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва сведчыць аб наяўнасці значнага патэнцыялу ў развіцці двухбаковых адносінаў».

япония1.jpg

Валерый Малашка распавёў, што «беларускі бок ставіць перад сабой амбіцыйную задачу павялічыць у два разы пастаўкі сыроў, сыроваткі і іншых мяса-малочных і кандытарскіх вырабаў, прадукцыі з дрэва і мэблі, вырабаў са скуры і металічных канструкцый, посуду з крышталя і шкла, адзення , абутку». З улікам спецыфікі працы на японскім рынку беларускія экспарцёры зацікаўлены ў стварэнні знешнегандлёвай структуры, якая будзе спецыялізавацца на двухбаковых экспартна-імпартных аперацыях.

Сёння ў беларускіх навучальных установах вучацца дзяўчыны і юнакі з Японіі. Гэта будучыя ўрачы, праграмісты, спартсмены, артысты, перакладчыкі. Мы зацікаўлены, каб маладое пакаленне японцаў і ў далейшым выбірала Беларусь для атрымання ведаў і прафесійных навыкаў. Валерый Малашка выказаў падзяку японскім калегам за шматгадовае супрацоўніцтва ў сферы павышэння кваліфікацыі ўрачоў у японскіх ВНУ і клініках, а таксама дапамогу, што аказваецца пацярпелым у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Беларусь сёння можа разглядацца Японіяй як новае «акно магчымасцяў» на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза, асабліва ў Заходняй частцы і на Далёкім Усходзе Расіі, і ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, - адзначыў кіраўнік дэлегацыі. Цікавасць інвестараў з Азіяцка-Ціхаакіянскага і іншых рэгіёнаў свету да рэалізацыі праектаў на тэрыторыі Беларусі ўзрастае. Адным з прыкладаў з'яўляецца праект «Вялікі камень», які будзе сёння прадстаўлены на форуме. Перспектыўным для японскага бізнесу можа стаць і высокатэхналагічны вытворча-інвестыцыйны праект «Японска-Беларуская прамысловая зона на Магілёўшчыне».

япония2.jpg

Асобна міністр адзначыў, што ў Беларусі цяпер адбываецца абнаўленне сістэмы аховы здароўя. Важнае месца ў гэтым працэсе займае тэхналагічная мадэрнізацыя медыцынскіх устаноў і фармацэўтычных прадпрыемстваў. Шматгадовае супрацоўніцтва Беларусі з Японіяй у сферы радыяцыйнай медыцыны, анкалогіі, лячэння дзіцячых хвароб, а таксама паспяховы ўдзел беларускай каманды фармацэўтаў у міжнароднай выставе «CPhI Japan 2018» (Сі Пі Эйч Ай Джэпэн), якая прайшла ў г.Токіо ствараюць аснову для прыцягнення японскіх інвестыцый у сферу аховы здароўя Беларусі. Міністр падкрэсліў, што «мы вельмі зацікаўлены ва ўдзеле японскіх кампаній у мадэрнізацыі цэнтраў па працы з асобамі з абмежаванымі магчымасцямі, рэабілітацыйных цэнтраў, у фармацэўтычнай галіне, а таксама прадпрыемстваў, якія выпускаюць медыцынскае абсталяванне і тэхніку».

Адзначым, што ў рамках форуму праходзіць прэзентацыя інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі. Удзельнікі дэлегацыі распавядаюць японскім калегам аб выгадных умовах працы ў індустрыяльным парку «Вялікі камень», а Магілёўская вобласць прадставіла шэраг праектаў у сферы машынабудавання, электрамабіляў і высокатэхналагічнага медыцынскага абсталявання. Беларусы вывучаюць перспектывы супрацоўніцтва з японскімі кампаніямі ў сферах інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій, аўтаматызацыі і робататэхнікі, вытворчасці электрамабіляў і аўтакампанентаў, інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

министр-япония.jpg

Як паведамляе Пасольства Беларусі ў Японіі, важным элементам праграмы візіту нашай дэлегацыі ў Японію сталі сустрэчы з актывам Беларуска-японскага грамадства дружбы, японскімі сябрамі Беларусі і суайчыннікамі, якія пражываюць у гэтай далёкай краіне. Сіламі беларускай дыяспары былі арганізаваны выступленні дзіцячага харэаграфічнага калектыву Elena Bare Kyoshitsu, вакальнага ансамбля «Прымавера» а таксама выканаўцы Мікіты Ямашыты.


Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя


1312
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы