Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42«Чалавек з сіндромам Дауна ў сучасным грамадстве»
19 сакавіка адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Чалавек з сіндромам Дауна ў сучасным грамадстве.
У прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Чалавек з сіндромам Дауна ў сучасным грамадстве. Ці могуць людзі з сіндромам Дауна атрымаць вышэйшую адукацыю (інклюзіўную адукацыю), уладкавацца на працу і стварыць сям'ю?».
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: Емельянцева Таццяна Аляксандраўна - вядучы навуковы супрацоўнік ДУ "РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі», урач-псіхіятр з 30-гадовым стажам, лекар-псіхатэрапеўт, да.м.н., дацэнт; Хітрук Вера Валер'еўна - дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, доктар педагагічных навук; Цітова Алена Георгіеўна - старшыня ЦС ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам»; Брэль Ірына Рыгораўна - дырэктар кінашколы «Дзіцячая кінапрадакшн»; Духовіч Вольга Уладзіміраўна - мэнэджэр па маркетынгу гатэля «Рэнесанс Мінск»; Паўлікаў Васіль - першы ўдзельнік інклюзіўнай праграмы па працаўладкаванню людзей з сіндромам Дауна; Арцём Вераніка Мікалаеўна - супрацоўнік гатэля «Рэнесанс Мінск».
Па словах Таццяны Емельянцевой дзіцяці з сіндромам Дауна патрэбна адпаведная карэкцыйная работа, накіраваная не на разьвіцьцё інтэлектуальных здольнасцяў, а на выхаванне асобы, якая здольная пражываць асобна. «Што тычыцца эмоцый і паводзін такіх дзяцей, то варта адзначыць, што яны паслухмяныя, ласкавыя, добразычлівыя. З задавальненнем ідуць на кантакт з настаўнікамі і аднакласнікамі. Проста іх трэба часцей хваліць. Усіх дзяцей трэба хваліць, а такіх дзяцей - асабліва! Бацькам важна даваць магчымасць дзіцяці маляваць, слухаць музыку, танцаваць. Успрыманае грамадствам, такое дзіця набывае упэўненасць у сваіх сілах», - падзялілася ўрач-псіхіятр.
З сакавіка 2012 года ў ГА «БелАДДІіМІ» стартаваў праект па інтэграцыі людзей з асаблівасцямі развіцця на свабодны рынак працы праз суправаджэнне ў працэсе працаўладкавання - «Першыя крокі да працы». Рэалізацыя праекта спрыяе развіццю новых форм працаўладкавання і наладжванню ўзаемадзеяння паміж бізнесам, спажыўцамі і ўладай. Толькі пры падтрымцы дзяржавы, бізнесу і грамадства ў асаблівага чалавека можа з'явіцца працоўнае месца, любімая праца і дадатковыя сродкі да існавання. У маі 2014 года стартаваў новы праект - «Твой шанец», мэтай якога з'яўляецца паглыбленая працоўная інтэграцыя маладых людзей з інваліднасцю з дапамогай далейшага ўкаранення інавацыйных падыходаў у сферы працаўладкавання.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства адзіныя ў перакананні: чалавек павінен адчуваць сябе упэўненым у грамадстве. Праблема сацыяльнай адзіноты не павінна існаваць.
Іншыя навіны