Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Дыябет як медыка-сацыяльная праблема
Прэс-канферэнцыя аб праблемах распаўсюджанасці цукровага дыябету прайшла сёння ў Мінску.
Прэс-канферэнцыя "Дыябет як медыка-сацыяльная праблема. Прафілактыка і лячэнне захворвання", прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы з дыябетам, прайшла сёння ў Мінску ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь.
Штогод колькасць пацыентаў з цукровым дыябетам у Беларусі павялічваецца на 20-22 тыс. xалавек. Зрэшты, такая тэндэнцыя да росту колькасці выпадкаў захворвання ў нашай краіне - ідэнтычная сітуацыі ў свеце. І пакуль, на жаль, ні ў адной краіне не ўдалося значна спыніць рост распаўсюджанасці цукровага дыябету.
Аб праблеме распаўсюджанасці цукровага дыябету, прычынах яго росту, магчымасцях і метадах лячэння ў Нацыянальным прэс-цэнтры распавялі:
- галоўны пазаштатны эндакрынолаг Міністэрства аховы здароўя, дацэнт кафедры эндакрыналогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Віктар Валуевіч;
- прафесар кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, старшыня БОМО «Эндакрыналогія і метабалізм» Ала Шапялькевіч;
- галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння Наталля Карлавіч.
Па словах Віктара Валуевіча, захворванне на цукровы дыябет расце вельмі вялікімі тэмпамі. Калі 10 гадоў таму ў Беларусі налічвалася 150 тыс. пацыентаў з цукровым дыябетам, то, па дадзеных на 1 студзеня 2018 года, іх ужо зарэгістравана каля 320 тыс. чалавек. Прычым, такі «драматычны рост" адбываецца ў асноўным за кошт цукровага дыябету 2 тыпу - звыш 93%. Што тычыцца пацыентаў з цукровым дыябетам 1 тыпу, іх колькасць застаецца адносна стабільным. - У свеце налічваецца каля 1 млн. такіх пацыентаў, у нашай краіне - крыху больш за 17 тыс., - адзначыў эксперт.
Сярод хворых на цукровы дыябет - 2 тыс. 139 дзяцей.
Падрабязнасці на 24health.by
Іншыя навіны