by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Еўразійская канферэнцыя па скрынінгу анкалагічных захворванняў

Еўразійская канферэнцыя па скрынінгу анкалагічных захворванняў пройдзе 17-18 мая ў Мінску

Асноўная мэта мерапрыемства - абмен досведам паміж краінамі, абмеркаванне праблем і шляхоў іх вырашэння, а таксама стварэнне адзінай стратэгіі і ўдасканаленне ўжо наяўных падыходаў у распрацоўцы і ўкараненні эфектыўных праграм скрынінга на міждзяржаўным узроўні.

Вядучыя спецыялісты па скрынінгу з Беларусі, краін СНД, а таксама ЗША і Еўропы будуць чытаць праграмныя даклады. На канферэнцыю прыбудуць тыя, хто займаецца скрынінгамi ў сваёй краіне ці рэгіёне. Плануецца абмеркаваць эпідэміялогію злаякасных новаўтварэнняў, пытанні арганізацыі эфектыўных праграм скрынінга, праблемы і магчымасці правядзення арганізаваных праграм скрынінга, міжнародныя кіраўніцтвы па скрынінгам - рак шыйкі маткі, малочнай залозы, колоректальный.

На канферэнцыі будзе дадзена ацэнка рэалізацыі праграм скрынінга. А таксама будзе абмеркавана пытанне выкарыстання дадзеных скрынінга для інфармавання насельніцтва і распрацоўкі праграм палітыкі ў сферы аховы здароўя. Мерапрыемства праводзіцца ў працяг дамоўленасці, дасягнутай РНПЦ і Нацыянальным інстытутам рака ЗША ў 2016 годзе. Беларусь абраная Нацыянальным інстытутам рака ЗША як пляцоўка для ўсёй наступнай актыўнасці на прасторах СНД.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава, Нацыянальны інстытут рака ЗША, Цэнтр эпідэміялогіі і прафілактыкі рака ў П'емонце, Беларускае таварыства анколагаў.

Падыход для журналістаў да ўдзельнікаў мерапрыемства 17 мая з 9.00 - гатэль «Рэнесанс Мінск» пр. Дзяржынскага, 1E

Праграмма канферэнцыi тут

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
282
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы