by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Эфектыўнае супрацоўніцтва Беларусі і Японіі

Японія закупіць фізіятэрапеўтычныя апараты для Гродзенскай дзіцячай паліклінікі

Супрацоўніцтва Беларусі і Японіі ў гуманітарнай сферы эфектыўна. Такі пункт гледжання выказаў дырэктар дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі Валерый Скакун на ўрачыстай цырымоніі падпісання кантракту на выдзяленне гранта для рэалізацыі праекта японскай урадавай праграмы "Карані травы - грантавая дапамога для праектаў па забеспячэнню бяспекі чалавека".

У адпаведнасці з дакументам, які ва ўрачыстай абстаноўцы падпісаны ў дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці, Японія закупіць фізіятэрапеўтычныя апараты на $ 78,3 тыс. для Гродзенскай дзіцячай паліклінікі №1.

Валерый Скакун нагадаў, што грантавая праграма рэалізуецца ў Беларусі з 2004 года і падзякаваў гасцям з Японіі за ўвагу да вырашэння праблем, звязаных з наступствамі для Беларусі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У сваю чаргу часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Асамура Такао адзначыў, што ў дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці ўжо другі раз у гэтым годзе праходзіць падобная цырымонія. У пачатку лютага Японія таксама вылучыла грантавую дапамогу на закупку медыцынскага абсталявання для Гомельскай, Кармянскай і Іванаўскай бальніц. Дзякуючы падпісанаму сёння грант-кантракту Гродзенская дзіцячая паліклініка №1 зможа закупіць чатыры апараты для розных відаў тэрапіі (магніта- і электратэрапіі, а таксама для камбінаванай электра-, ультрагукавой і магніталазерной тэрапіі).

Падрабязнасці чытайце на БЕЛТА


1030
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы