Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Эндаскапічнае абсталяванне за кошт гранта Японіі
Іванаўская ЦРБ набудзе эндаскапічнае абсталяванне за кошт гранта ўрада Японіі.
Іванаўская цэнтральная раённая бальніца (Брэсцкая вобласць) выйграла міжнародны грант на пастаўку эндаскапічнага абсталявання, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны ўрач установы аховы здароўя Юрый Ільюшчанка.
Райбальніца стала адным з удзельнікаў праграмы ўрада Японіі "Карані травы - грантавая дапамога для праектаў па забеспячэнню бяспекі чалавека", мэтай якой з'яўляецца дапамога людзям, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступстваў. Іванаўскай ЦРБ выдзелена больш за $ 78,3 тысяч на закупку видэафібрагастраскапічнай стойкі. Сучаснае японскае абсталяванне дазваляе праводзіць даследаванні страўнікава-кішачнага тракта на больш высокім узроўні. Акрамя таго, спецыялісты змогуць пры выяўленні дабраякасных пухлін аператыўна іх выдаліць, а таксама ліквідаваць крывацёкі. Уся інфармацыя, атрыманая падчас скрынінга, будзе запісвацца і захоўвацца ў электронным варыянце.
Больш падрабязна чытайце на БЕЛТА
Іншыя навіны