Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Форум «Дзіцячая хірургія - 2018» пройдзе ў Мінску
4-5 снежня ў Мінску пройдзе рэспубліканскі навукова-практычны форум па дзіцячай хірургіі.
Для ўдзелу ў форуме «Дзіцячая хірургія - 2018» з міжнародным удзелам запрошаны дзіцячыя хірургі і кардыяхірургі, педыятры, дзіцячыя кардыёлагі, анестэзіёлагі-рэаніматолагі, а таксама ўрачы, якія працуюць ва ўстановах аховы здароўя педыятрычнага профілю і зацікаўленыя работнікі вышэйшых медыцынскіх устаноў і рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў .
Праграма рэспубліканскага навукова-практычнага форуму прадугледжвае стэндавыя даклады, секцыйныя і пленарныя пасяджэнні па тэмах: "Сучасныя падыходы ў лячэнні дзяцей з хірургічнай паталогіяй", "Анэстэзіялагічнае забеспячэнне аперацый у пацыентаў дзіцячага ўзросту. Новыя тэхналогіі выходжвання пацыентаў з хірургічнымі захворваннямі" і "Хірургія прыроджаных парокаў сэрца ў дзяцей. Новыя падыходы да даследавання і мадыфікацыі перыкардыальных трансплантантаў".
Арганізатары мерапрыемства Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі».
Іншыя навіны