by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

2018 - Год малой радзімы

2018 год у Беларусі абвешчаны Годом малой радзімы 

Годам малой радзімы абвешчаны 2018 год у Беларусі – пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што на прыняцце такога важнага рашэння падштурхнулі разважанні пра важнасць малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. "Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з'ехаў шукаць шчасце у іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь", – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. 

 Прэзідэнт падкрэсліў, што прыйшоў час кожнаму не толькі ўспомніць пра свае карані, пра месца, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму лапіку зямлі. "Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала уласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай – хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцяў, фантазіі і жадання кожнага. Надышоў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя у гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі", – заявіў Кіраўнік дзяржавы. 

Беларусь – прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі і багатай прыродай. Дзяржава шмат зрабіла і не спыніцца на дасягнутым. Асабісты ўдзел кожнага ў гэтым працэсе будзе для новых пакаленняў узорам сапраўднага патрыятызму. Каб прышчапіць гэтыя пачуцці моладзі, трэба самім быць адказнымі за словы, справы, учынкі, за блізкіх людзей. 

Усім разам трэба будзе яшчэ шмат здзейсніць, каб жыццё ў глыбінцы стала не толькі камфортным, але і цікавым. Прэзідэнт звярнуў увагу, што прыгожыя і дагледжаныя вёскі і мястэчкі, даступнасць для іх жыхароў элементарных выгод цывілізаванага свету – гэта паказчык узроўню культуры ўсёй нацыі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэтая тэма павінна прайсці чырвонай ніткай праз увесь Год малой радзімы. 

Паводле БЕЛТА.

09.02.2018
2394
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы