by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Імунізацыя ў Віцебскай вобласці

Каля 200 выязных брыгад задзейнічаюць пры правядзенні імунізацыі ў Віцебскай вобласці.

Выязныя брыгады будуць сфарміраваны з ліку медработнікаў для забеспячэння вакцынацыі жыхароў сельскай мясцовасці. Усяго ў гэтым сезоне ў Віцебскай вобласці ад грыпу плануецца прышчапіць каля 490 тыс. чалавек, або каля 40% насельніцтва. У тым ліку за кошт мясцовага бюджэту - 19% насельніцтва рэгіёну, рэспубліканскага - 13%, за сродкі прадпрыемстваў і арганізацый - 8%. Паступленне вакцыны чакаецца ў бліжэйшы час. Актыўнае правядзенне імунізацыі пачнецца з першых лікаў кастрычніка.

Уладзімір Сінкевіч, галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, нагадаў пра важнасць гэтай сезоннай прафілактычнай меры. "Своечасова зробленая прышчэпка дазваляе пазбегнуць або з меншай шкодай для здароўя перанесці захворванне, дапамагае абараніць чалавека і значна знізіць рызыку захварэць для яго родных і блізкіх", - падкрэсліў галоўны ўрач.

У цяперашні час у Віцебскай вобласці захоўваецца стабільная, адпаведная сезонная сітуацыя па захворванні на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.

БЕЛТА

2196
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы