Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Аб медыцынскім забеспячэнні фестывалю
Інфармацыя аб медыцынскім забеспячэнні ўдзельнікаў і гасцей фестывалю мастацтваў «Славянскі базар»
Усе арганізацыі аховы здароўя на фестывале «Славянскі базар у Віцебску» працуюць у павышаным рэжыме гатоўнасці.
Так, кругласутачныя медычныя пункты разгорнуты ў 18 месцах пражывання ўдзельнікаў і гасцей. Штодня 20 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі дзяжураць у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў. Акрамя таго, для аказання меддапамогі падчас рэпетыцый і канцэртаў дзіцячага музычнага конкурсу, прадугледжана дзяжурства ўрача-педыятра. А ў Летнім амфітэатры для аказання фаніятрычнай дапамогі артыстам у перыяд іх выступу працуюць урачы-отарыналарынголагі.
Для ведама грамадзян: у дні адкрыцця і закрыцця фестывалю дадаткова будуць працаваць 5 брыгад хуткай меддапамогі, у тым ліку на тэрыторыі Летняга амфітэатра і на плошчы Свабоды г.Віцебска. Пры неабходнасці вы можаце звярнуцца па дапамогу да ўрачоў, якія будуць дзяжурыць у залах падчас канцэртнай праграмы.
У горадзе створаны рухомыя аптэчныя пункты з рэзервам лекавых сродкаў і іншай медыцынскай маёмасці. У кожным рухомым аптэчным пункце маецца ўкладка лекавых сродкаў, абменны фонд насілак і неабходная колькасць шын для транспартнай імабілізацыі. Для аказання амбулаторна-паліклінічнай дапамогі задзейнічана 7 паліклінік Віцебска. А калі спатрэбіцца шпіталізацыя, то аказаць дапамогу гатовы 14 бальніц і клінічных цэнтраў. Пры распрацоўцы планаў аказання медыцынскай дапамогі гасцям свята ўлічвалася неабходнасць захавання даступнасці і прадстаўлення ўсіх відаў медыцынскай дапамогі грамадзянам Віцебска і Віцебскай вобласці.
Адзначым, што на базе Летняга амфітэатра праведзены неабходныя трэніровачныя заняткі па дзеяннях у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый пры масавым паступленні пацярпелых, распрацаваны план узаемадзеяння брыгад хуткай медыцынскай дапамогі з работнікамі МУС і МНС.
Прадстаўнікамі дзяржаўная санітарнай службы Міністэрства аховы здароўя і занальных цэнтраў праводзіцца пастаянны нагляд у месцах масавых мерапрыемстваў, ажыццяўляецца санітарна-гігіенічны кантроль за работай арганiзацый грамадскага харчавання, пражываннем і харчаваннем удзельнікаў і гасцей фестывалю.
Нагадаем, што з 7 па 17 ліпеня ў г.Віцебску праходзіць XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Плануецца, што ў ім возьме ўдзел каля 5 тысяч чалавек, больш чым з 30 краін свету. У рамках фестывалю з 7 ліпеня па 11 ліпеня ў канцэртнай зале "Віцебск" праходзіць XVII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны