by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Ініцыятыва «Ад слоў да справы - здароўе для ўсіх»

Адкрыццё ініцыятывы СААЗ «Walk the Talk»

Афіцыйная дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняла ўдзел у адкрыцці ініцыятывы СААЗ «Walk the Talk»! У мерапрыемстве, якое прайшло ў нядзелю ў цэнтры Жэневы прынялі ўдзел - Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тедрос Адханом Гебрейесус, намеснік Генеральнага сакратара ААН - выканаўчы дырэктар Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДС) Мішэль Сідзібе, кіраўнікі сістэм аховы здароўя замежных дзяржаў.
обрезанная.png
Дэлегаты асамблеі ўдзельнічалі ў адмысловым забегу на 3 км. па цэнтры Жэневы. Ініцыятыва СААЗ «Walk the Talk» была абвешчана напярэдадні 71-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў Жэневе. Узначаліў беларускую дэлегацыю на гэтым значным саміце міністр аховы здароўя Валерый Малашка. У рамках спартыўна-аздараўленчага мерапрыемствы пад назвай «Ад слоў да справы - здароўе для ўсіх» усім жадаючым у любым узросце і з любымі магчымасцямі было прапанавана прайсці/прабегчы пэўную дыстанцыю. Гэты маршрут прайшоў побач з асноўнымі ўстановамі аховы здароўя, міжнароднымі арганізацыямі і турыстычнымі славутасцямі горада. Ен «праклаў мост» паміж супольнасцю міжнародных супрацоўнікаў і мясцовымі жыхарамі Жэневы і рэгіёну Жэнеўскага возера.
123.jpg
Прадстаўнікі Беларусі аднымі з першых перасеклі фінішную лінію. У забегу прынялі ўдзел міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юры Амбразевіч, саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Уладзімір Багамаз, начальнік аддзела знешніх сувязяў Міністэрства аховы здароўя Анатоль Грушкоўскі, намеснік гендырэктара рэспубліканскага УП «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпром» Віктар Шэін і іншыя.

Нагадаем, што 71-й сесія Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў Жэневе праходзіць з 20 па 22 траўня. Міністры аховы здароўя і дэлегаты з 194 дзяржаў-членаў СААЗ сустрэліся, каб абмеркаваць шырокае кола пытанняў, у тым ліку агульную праграму працы СААЗ - пяцігадовы стратэгічны план работы па аказанні дапамогі краінам у дасягненні задач Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця (ЦУР).

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
1022
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы