by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Інавацыйны праект па хуткай рэабілітацыі

У Магілёве ўрачы будуць па-новаму ставіць на ногі пацыентаў пасля замены каленных суставаў.

У абласной бальніцы Магілёва рэалізуюць інавацыйны праект па хуткай рэабілітацыі пацыентаў пасля пратэзавання каленных суставаў. Пакуль у ім плануецца ўзяць удзел каля 40 пацыентаў, якім будуць замененыя каленныя суставы.

Сутнасць праекта ў тым, каб пасля апэраваньня пачаць распрацоўку суставаў як мага хутчэй - да ўтварэння контрактур. Гэта адбываецца на спецыяльным рабатызаваным абсталяванні пад татальным кантролем лабараторных даследаванняў крыві. Такая дыягностыка, па словах урачоў, дапамагае скарэктаваць час і дозу фізічнай нагрузкі.

А каб распрацоўваць суставы не замінала боль, пад кантролем УГД медыкі шукаюць кропку-нерв, адчувальнасць якога і блакуюць з дапамогай лекаў. Зараз у бальніцу закупляюць спецыяльнае абсталяванне.

У гэтым годзе магілёўскія ўрачы ўжо замянілі 50 каленных суставаў і больш за 200 тазасцегнавых.

Паглядзець відэасюжэт можна тут.

1533
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы