by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Інвестыцыйны патэнцыял Беларусі ў Японіі

Прэзентацыя інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі адбудзецца ў Японіі 10-11 мая.

Узначаліў афіцыйную дэлегацыю дзелавых колаў міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка.

У планах беларусаў - сустрэчы ў Міністэрстве аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі, наведванне прадпрыемстваў і фармацэўтычных кампаній. Так, плануецца правесці падчас форуму сустрэчы з кіраўніцтвам фармацэўтычных кампаній Takeda Pharmaceuticals, Chukan Butsu, Shionogi Pharma і Ohno Pharma, а таксама наведаць гарадскую бальніцу NTT Medical Center Tokyo.

Найважнейшая частка дзелавой паездкі - прэзентацыя для японскіх прадстаўнікоў інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі. Будзе паведамлена пра выгадныя умовы працы ў індустрыяльным парку «Вялікі камень», а Магілёўская вобласць прадставіць шэраг праектаў у сферы машынабудавання, электрамабіляў і высокатэхналагічнага медыцынскага абсталявання. Беларусы вывучаць перспектывы супрацоўніцтва з японскімі кампаніямі ў сферах інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій, аўтаматызацыі і робататэхнікі, вытворчасці электрамабіляў і аўтакампанентаў, інвестыцыйнага супрацоўніцтва».

Акрамя таго, прадстаўнікі беларускай фармгаліны плануюць падпісаць мемарандумы аб супрацоўніцтве з японскімі фармацэўтычнымі кампаніямі падчас беларуска-японскага эканамічнага форуму. У перспектыве гэта дасць магчымасць рэалізаваць сумесныя праекты па лакалізацыі найбольш запатрабаваных для рынку Беларусі лексродкаў з партфеля вядучых японскіх вытворцаў на пляцоўках беларускіх фармвытворцаў. А магчыма - дамовіцца пра перспектывы стварэння сумесных альбо замежных прадпрыемстваў з японскім інвестыцыйным капіталам па вытворчасці лексродкаў.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава і Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага універсітэта. Беларускія спецыялісты, сумесна са сваімі японскімі калегамі распрацуюць дарожную карту сумесных навуковых тэм і перспектыўных распрацовак.

У мерапрыемствах форуму прымуць удзел "Бабуліна крынка", Бабруйскі мясакамбінат, «Чырвоны харчавік», Магілёўскі аблспажыўсаюз, СЭЗ «Магілёў» і іншыя. У форуме прымуць удзел Міністэрства эканомікі, гандлю і прамысловасці Японіі, Міністэрства аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі, Арганізацыя садзейнічання развіццю знешняга гандлю Японіі, кіраўнікі вядучых японскіх кампаній і арганізацый.

Адзначым, што форум арганізаваны Міністэрствам аховы здароўя пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Японіі, Магілёўскага аблвыканкама, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Арганізацыі садзейнічання развіццю знешняга гандлю Японіі (ДЖЕТРО).

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя


1058
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы