Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42IV Беларускія Калядныя чытанні
У Мінску 29-30 лістапада пройдуць Калядныя чытанні "Моладзь: свабода і адказнасць».
У цэнтры ўвагі чытанняў - моладзь і яе свабода, адказнасць у сучасным свеце, актуальныя праблемы духоўна-маральнага выхавання і захавання культурнай спадчыны.
У мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі органаў улады, дзеячы культуры, святары, навуковыя работнікі, прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты.
Урачыстае адкрыццё Калядных чытанняў адбудзецца 29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Секцыйныя пасяджэнні пройдуць 30 лістапада ў вышэйшых навучальных установах сталіцы. У працы форуму прадугледжана вялікая творчая праграма.
Чытання арганізуе Беларуская праваслаўная царква пры падтрымцы міністэрстваў - аховы здароўя, культуры, адукацыі, працы і сацыяльнай абароны і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Іншыя навіны