by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Хто абаронiць урача, фельчара цi медсястру?

Недатыкальнасць і годнасць асобы ахоўваюцца законам

Хто абаронiць урача, фельчара цi медсястру?
Згодна з Канстытуцыяй і Працоўным кодэксам кожны грамадзянін нашай краіны мае права на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы. Таксама законам ахоўваюцца недатыкальнасць і годнасць асобы.

Між тым урачы, фельчары, медыцынскія сёстры, галоўным абавязкам якіх з'яўляецца аказанне дапамогі людзям, нярэдка сутыкаюцца з такімі праявамі людской «падзякі», як хамства, абразы. Пагадзіцеся, гэта не толькі не дадае прэстыжу прафесіі, але можа быць небяспечна для здароўя і жыцця саміх работнікаў. Карэспандэнт «МВ» сустрэлася з адвакатам, кандыдатам юрыдычных навук Віталем Калядой, каб даведацца, як медыцынскі работнік можа абараніць сябе ў выпадку парушэння яго канстытуцыйных правоў пры выкананні прамых службовых абавязкаў.

Як быць у выпадку здзяйснення фізічнага гвалту, прычынення шкоды здароўю медработніка падчас выканання ім службовых абавязкаў?

Прымяненне гвалту забаронена ў дачыненні да любога чалавека. Спектр артыкулаў, за якія можна прыцягнуць да крымінальнай альбо адміністрацыйнай адказнасці, таксама вялікі. Гэта можа быць і прычыненне цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, і хуліганства, і пагроза забойствам, і гэтак далей. Напрыклад, па арт. 9.1 КаАП чалавек, які збіў медыцынскага работніка, з прычыны чаго не было зафіксавана кароткачасовага пагаршэння здароўя ці нязначнай стойкай страты працаздольнасці, можа атрымаць штраф да 30 базавых велічынь або нават 15 сутак. Калі ж цялесныя пашкоджанні будуць аднесены судмедэкспертам да катэгорыі лёгкіх, то парушальнік можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт. 153 Крымінальнага кодэкса (максімальнае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам да года альбо крымінальны арышт тэрмінам да шасці месяцаў).

Акрамя таго, важна ведаць, што любы чалавек мае права на неабходную самаабарону ад замахаў на сваё жыццё і здароўе. Пры нападзе кожны можа абараняцца, выкарыстоўваць дазволеныя сродкі абароны, напрыклад электрашокавы альбо іскравы разраднік. Дарэчы, менавіта Міністэрства аховы здароўя ўсталёўвае гранічна дапушчальныя параметры магутнасці дадзеных прылад.

Таксама ў якасці сродку абароны могуць выкарыстоўвацца спецыяльныя аэразольныя балончыкі. Аднак на практыцы з гэтым узнікае цэлы шэраг пытанняў. Па-першае, калі сродак абароны, напрыклад электрашокер, адносіцца да зброі, то перш, чым яго купляць, варта старанна разабрацца ў заканадаўстве, якое рэгламентуе парадак яго выкарыстання, каб самім не атрымаць праблемы з законам. Па-другое, калі перастарацца з неабходнай самаабаронай, потым можна доўга даказваць яе правамернасць. Ну і трэцяе: медработнік не заўсёды здольны аказаць годнае супраціўленне.

Таму, нягледзячы на вышэйсказанае, на першае месца выходзіць прафілактыка канфліктных сітуацый і кантроль за развіццём сітуацыі. Калі відавочна, што чалавек агрэсіўны, на ўзводзе, трэба альбо выбіраць бесканфліктную мадэль паводзінаў (прынамсі пакуль не апынецеся ў адноснай бяспецы), альбо адразу выклікаць супрацоўнікаў міліцыі. Калі чалавек п'яны, а яго трэба транспартаваць, варта выклікаць супрацоўнікаў міліцыі для забеспячэння бяспекі медыцынскага персаналу да пачатку транспарціроўкі.

Калі ж прадухіліць канфліктную сітуацыю з пацыентам не ўдалося і медработнік пацярпеў не толькі маральна, але і фізічна, трэба звярнуцца па фіксацыю цялесных пашкоджанняў, паклапаціцца аб доказнай базе (сведкі, запісы відэакамер ці відэа з мабільнага тэлефона). І неадкладна звяртацца ў міліцыю. Вінаватая асоба можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за абразу, хуліганства, нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў. У больш сур'ёзных выпадках гаворка можа ісці аб крымінальнай адказнасці. 

Працяг гутаркi чытайце тут.

Фото: Е.Креч
2040
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы