Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Клаус Штайнбах прыбыў з рабочым візітам у сталіцу
Эксперт па медыцынскім забеспячэнні Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў прыбыў з візітам у Мінск.
Эксперт па медыцынскім забеспячэнні Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў прафесар Клаус Штайнбах прыбыў з рабочым візітам у Мінск.
Клаус Штайнбах высока ацаніў ход падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у сталіцы Беларусі з 21 па 30 чэрвеня 2019 года з удзелам больш за 4 тысячы спартсменаў з 50 краін. Прафесар наведаў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, спартыўна-забаўляльны комплекс «Чыжоўка-Арэна», Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама».
11 ліпеня адбылася сустрэча Клауса Штайнбаха з міністрам аховы здароўя Валерыем Малашкам. Бакі абмеркавалі пытанні медыцынскага забеспячэння атлетаў і гасцей падчас правядзення мультыспартыўнага форуму. Эксперт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў таксама правёў рабочую нараду з супрацоўнікамі дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў і даў рэкамендацыі па далейшых дзеяннях у ходзе падрыхтоўкі да гульняў.
Іншыя навіны
10-гадоў першай перасадкі сэрца ў Беларусі
Правядзенне «прамых тэлефонных ліній»
Онлайн канферэнцыя па ВРІ і грыпу
Пацярпелыя знаходзяцца пад наглядам урачоў