by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(0232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Краткова: у аблбальніцы ў Віцебску застануцца трое пацярпелых у ДТЗ

Першы намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Краткова сёння наведала абласную клінічную бальніцу Віцебска. Яна сустрэлася з пацярпелымі ў ДТЗ расiйскімi грамадзянамі. Таксама яна прыняла ўдзел у медыцынскім кансіліуме, на якім абмяркоўваліся методыкі лячэння і транспарціроўкі ў Расію дзвюх пацыентак, стан якіх ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці.

Па словах Алены Кратковай, «сёння ўвечары у шпіталі застануцца трое пацярпелых у ДТЗ. Стан дваіх з іх ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Самаадчуванне бліжэй да здавальняючага. Літаральна дзве гадзіны таму была праведзена анлайн-кансультацыя з калегамі з цэнтра нейрахірургіі імя акадэміка М.М. Бурдэнкі і Федэральным цэнтрам медыцыны катастроф. Яшчэ раз была зверана тактыка вядзення пацыентаў, праведзены агляд і кансультацыя наяўных лабараторных даследаванняў, рэнтген дакументацыя, вынікі камп'ютарнай тамаграфіі».

01_2022-01-04_16-27-13.jpeg

Алена Краткова распавяла, што «прынята агульнае рашэнне аб транспарціроўцы пацыентак у рэанімабілі, які будзе дастаўлены з Расіі. Хутчэй за ўсё іх даставяць у Смаленск, а адтуль – па месцах жыхарства. Нейкіх аператыўных умяшанняў, дадатковых інструментальных абследаванняў не патрабуецца».

Намесніца міністра таксама расказала, што «транспарт для асноўнай групы ў 40 чалавек ужо падрыхтаваны. Турыстычная кампанія даставіць гасцей Беларусі ў Мінск. Тут ім будзе прапанавана альтэрнатыва: прадоўжыць экскурсію ці паехаць дадому. У асноўным гэта амбулаторныя пацыенты. Усім будуць выдадзены выпісныя эпікрызы з дыягназамі і рэкамендацыямі».

Цяпер асноўнай групе турыстаў з Расіі асаблівага назірання ўрачоў не патрабуецца. «Акрамя негатыўных уражанняў аб аварыі, у людзей, мяркуючы па размовах, застануцца добрыя ўражанні аб нашых медыках, якасна і своечасова аказанай імі дапамозе. Сярод пацярпелых ёсць медыкі, яны змаглі ацаніць прафесіяналізм нашых медработнікаў», – распавяла першы намеснік міністра.

02_2022-01-04_16-27-16.jpg

Аб агульным стане пацыентаў: 3 студзеня ў бальніцу былі дастаўлены 42 чалавекі з рознымі траўмамі. Галоўным чынам гэта пераломы костак носа, парэзы, удары, ранкі. Дзве траўмы цяжкія: пералом 12-га груднога пазванка і пералом 2-га паяснічнага пазванка. Яшчэ ў адной пацыенткі дыягнаставаны пералом правай ключыцы без зрушэння і аператыўнае лячэнне ёй не запатрабавалася. Акрамя таго, у вадзіцеля-беларуса пералом тараннай косткі правай ступні. Астатнія ўсё ў здавальняючым стане.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

04.01.2022
964
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы