by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Лепшых дактароў Беларусі ўшанавалі ў Мінску

У Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія "Ўрач года"

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі работнікам аховы здароўя краіны з прафесійным святам зачытаў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня медыцынскіх работнікаў у Палацы Рэспублікі. "Вы знайшлі пакліканне ў адной з самых важных, адказных і шанаваных прафесій, выбраўшы высакародны шлях — дапамагаць людзям, штодня змагацца за здароўе і жыццё пацыентаў, праяўляць цярпенне і міласэрнасць ў адносінах да кожнага. На клопат пра чалавека нацэлена і сістэма аховы здароўя Беларусі. Даступнасць і якасць паслуг, выкарыстанне ў дыягностыцы і лячэнні найноўшых тэхналогій гарантаваныя ўсім грамадзянам нашай краіны", - падкрэсліваецца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі. Прэзідэнт звярнуў увагу, што многія дасягненні айчыннай медыцыны атрымалі міжнароднае прызнанне. Назапашаны вопыт, высокае майстэрства і адданасць справе спецыялістаў галіны зрабілі беларускія клінікі і цэнтры прывабнымі для замежных гасцей. "Дзякую за працу ўрачам і навукоўцам, правізарам і фармацэўтам, фельчарам, медыцынскім сёстрам і прадстаўнікам малодшага медыцынскага персаналу - усім, хто застаецца верным абавязку, шчыра служыць людзям і дзяржаве", - гаворыцца ў віншаванні. Васіль Жарко таксама павіншаваў усіх спецыялістаў сістэмы аховы здароўя ад імя Урада і сябе асабіста, а таксама ўручыў узнагароды Савета Міністраў.
thumbnail.jpg
З нагоды прафесійнага свята медработнікаў прывітаў і міністр аховы здароўя Валерый Малашка. Ён адзначыў, што "ў нашай працы няма выхадных і святаў. Кожную хвіліну мы аказваем медыцынскую дапамогу, дапамагаем нарадзіцца на свет і ратуем жыцці". Міністр падкрэсліў, што "пры ўсёй значнасці развіцця спецыялізаванай і высокатэхналагічнай дапамогі цэнтральнай фігурай у ахове здароўя застаецца ўрач пярвічнага звяна. Падтрымана Прэзідэнтам стратэгія пераводу пярвічнага звяна ў агульнаўрачэбную практыку. Мы сёлета закупім неабходнае, абсталюем усе арганізаваныя працоўныя месцы ўрачоў агульнай практыкі", — сказаў Валерый Малашка.
министр.jpg
Міністр закрануў і тэму электроннай аховы здароўя. "Інфармацыйныя тэхналогіі ў ахове здароўя — гэта не толькі захаванне даступнай і поўнай інфармацыі пра пацыента, гэта кантроль якасці аказання медыцынскай дапамогі, сістэма падтрымкі прыняцця хуткіх і якасных клінічных і кіраўнічых рашэнняў", - адзначыў ён. Стварэнне асабістага кабінета пацыента дазволіць яму быць больш інфармаваным, стаць актыўным удзельнікам працэсу лячэння. Дзякуючы электроннай карце асоба будзе мець доступ да інфармацыі аб стане свайго здароўя, у тым ліку аб праведзеных дыягнастычных даследаваннях. Гэта вялікая дапамога ў працы медыкаў, якія пры неабходнасці змогуць аператыўна атрымаць інфармацыю пра захворванні, алергічныя рэакцыі, на якія пакутуе пацыент. Міністр дадаў, што місіі СААЗ неаднаразова адзначалі дасягненні айчыннай аховы здароўя. Лагічным працягам гэтага стане Другая рэгіянальная нарада па пашырэнні доступу да якасных і недарагіх лекавых сродкаў у краінах рэгіёну Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якая пройдзе ў лістападзе ў Мінску.

Нагадаем, што традыцыйна ў трэцюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень медыцынскіх работнікаў. Сёлета прадстаўнікі аховы здароўя прымаюць віншаванні 17 чэрвеня. А вось самой цырымоніі ўручэння “медыцынскага Оскара” ў нашай краіне ўжо больш за 10 гадоў. У гэтым годзе ў правядзенне ўрачыстай цырымоніі былі ўнесены змены — з'явілася намінацыя «За адданасць прафесіі». Ініцыятарам яе стварэння выступіла Беларуская асацыяцыя ўрачоў, ідэя была падтрымана Міністэрствам аховы здароўя.
шкляревский1.jpg
Першыя статуэткі Гіпакрата атрымалі загадчык кафедры дзіцячай хірургіі БДМУ, доктар медыцынскіх навук, прафесар Васіль Аверын, загадчыца кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб БДМУ, доктар медыцынскіх навук, прафесар Наталля Міцькоўская і загадчык Пакрашаўскага фельчарска-акушэрскага пункта Слуцкай ЦРБ Сяргей Шклярэўскі. Сельскі доктар Сяргей Шклярэўскі — жывая легенда медыцыны. Фельчар першай катэгорыі, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці, выдатнік аховы здароўя Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы. У свае амаль 90 — па-ранейшаму ў страі. Пад наглядам «сямейнага доктара», якому праз 24 дні споўніцца 90 гадоў, падрастае ўжо шостае пакаленне вяскоўцаў. Выступаючы з высокай трыбуны, Сяргей Шклярэўскі казаў пра любоў да прафесіі, вырашэнне няпростых прафесійных сітуацый, дбайнае стаўленне да пацыентаў — зала стоячы, гучнымі апладысментамі вітала доктара. Сяргей Шклярэўскі звярнуўся да міністра аховы здароўя Валерыя Малашкі з просьбай адзначаць заслугі лекараў самымі высокімі ўзнагародамі.
зал.jpg
А лепшымі з лепшых у сваёй прафесіі сталі пяць дактароў. Лепшым урачом агульнай практыкі прызнана загадчыца Сенкаўшчынскай амбулаторыі Слонімскай ЦРБ Святлана Антончык. У намінацыі "Ўрач-педыятр" — загадчыца педыятрычнага участковага аддзялення №1 Бабруйскай гарадской дзіцячай паліклінікі №1 Святлана Пракаповіч. Лепшым урачом-тэрапеўтам стала Ірэна Гарбацэвіч, якая працуе ў паліклініцы Бярэзінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Перамогі ў намінацыі "Ўрач-хірург" удастоены загадчык лабараторыі паталогіі суставаў і спартыўнай траўмы РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Мурзіч. У намінацыі "Ўрач-акушэр-гінеколаг" — намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Гарадскога клінічнага радзільнага дома №2 Мінска Сяргей Васільеў.
все вмесе.jpg
Таксама ў Мінску былі ўручаны дыпломы лаўрэатаў конкурсу I, II і III ступені. Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя ўзнагароджаны прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Такой ацэнкі журналісты ўдастоены за плённую творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі па папулярызацыі здаровага ладу жыцця, усебаковае асвятленне медыцынскай тэматыкі. Сістэма аховы здароўя была і застаецца адной з самых важных галін сацыяльнай сферы.
праздник.jpg
Ад зладжанай работы 40 тыс. урачоў і 115 тыс. спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй залежыць здароўе і жыццё кожнага чалавека. Практычнай ахове здароўя дапамагаюць амаль 400 дактароў і больш як 1,6 тыс. кандыдатаў навук. Колькасць практыкуючых урачоў у Беларусі з 2010 года вырасла на 26 %. Калі на канец 2010 года ў медыцынскіх установах краіны працавала 33,3 тыс. урачоў, то на 1 студзеня 2018 года — 42 тыс. медыкаў. Лічба сярэдніх медработнікаў за апошнія гады таксама вырасла: з 121,8 тыс. у 2010 годзе да 126,3 тыс. на пачатак бягучага года. Самымі шматлікімі сярод практыкуючых урачоў у 2017 годзе былі спецыялісты тэрапеўтычнага (18,3 тыс.), хірургічнага (12,9 тыс.) і педыятрычнага профілю (4,1 тыс.). Самымі рэдкімі — урач-аўдыёлаг (1 чалавек) і ўрач-фаніятар (6 чалавек). У 2017 годзе ў Беларусі медыцынскую дапамогу насельніцтву аказвалі 2196 амбулаторна-паліклінічных і 622 бальнічныя арганізацыі, а таксама 143 станцыі хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі. Падрыхтоўку спецыялістаў па профілі "Ахова здароўя" вядуць 5 устаноў вышэйшай адукацыі і 16 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У 2017 годзе было выпушчана 5,5 тыс. спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і 3,6 тыс. — з вышэйшай.
дети.jpg
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
1038
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы