by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Малога вагой у 640 гр. ратуюць у Мiнску

У РНПЦ «Маці і дзіця» выратавалi малога з нізкай масай цела

У РНПЦ «Маці і дзіця» паспяхова аказана меддапамога нованароджанаму з экстрэмальна нізкай масай цела

Выняньчванне дзяцей з масай цела менш як 1000 грам, народжаных раней за 28-ы тыдзень гестацыi, - адна з самых складаных медыка-арганізацыйных праблем. Нованароджаных з экстрэмальна нізкай масай цела вылучаюць у асобную катэгорыю маленькіх пацыентаў у сувязі з тым, што іх праблемы абумоўлены глыбокай ступенню морфафункцыянальнай няспеласці.

Так, напрыклад, нядаўна ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі для нованароджаных паступіла глыбока неданошанае дзиця. Яно нарадзіўся ў тэрміне гестацыi - 25 тыдняў. Пры нараджэнні дзіця важыла - 640 грам. У сувязі з цяжкім станам маці, урачы прынялі рашэнне праводзіць экстранную аперацыю кесарава сячэння. 

З першых хвілін жыцця дзіцяці аказвалася спецыялізаваная медыцынская дапамога, праводзілася штучная вентыляцыя лёгкіх, інфузійная тэрапія.

Сучасныя перынатальныя тэхналогіі аказання меддапамогі даюць такім малым шанец на выжыванне. Дзякуючы высокапрафесійным дзеянням урачоў і медыцынскіх сясцёр РНПЦ «Маці і дзіця» атрымалася стабілізаваць стан малога, навучыць яго абыходзіцца без штучнай сістэмы жыццезабеспячэння.

На дадзены момант пагроза для жыцця хлопчыка ліквідаваная. Для далейшага лячэння ён пераведзены ў планавае аддзяленне на сумеснае знаходжанне з маці.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

1367
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы