Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Месячны марафон # САД стартаваў у Мінску
У Мінску стартаваў месячны марафон «#САД – Спартыўны, Актыўны, Даступны».
Насычаная праграма разгарнулася на базе РЦАП па фрыстайле. Ініцыятыва рэалізуецца ў межах праекта БЕЛМЕД.
На адкрыцці марафону прысутнічалі намеснік міністра аховы здароўя – Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Наталля Жукава, кіраўнік аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Берэнд дэ Гроат, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН у Беларусі доктар Рашэд Мустафа Сарвар і начальнік упраўлення спорту Міністэрства спорту і турызму Эдуард Бабкін.
– Гэтая інфармацыйная стратэгія заклікае звярнуць асаблівую ўвагу на пытанні захавання здароўя. Мерапрыемства праходзіць у партнёрстве з арганізацыямі, якія надаюць вялікае значэнне дабрабыту падрастаючага пакалення. Міністэрства аховы здароўя рэалізуе шэраг прафілактычных праграм. Важна, каб удзельнічалі ў іх усе. Спадзяюся, што марафон працягнецца ў абласных і раённых гарадах, асабліва прыхільных да здаровага ладу жыцця. У краіне 46 удзельнікаў праекта «Здаровыя гарады». Унёсак у здароўе – унёсак у будучыню, – падкрэсліла Наталля Жукава.
Берэнд дэ Гроат выказаў падзяку Міністэрству аховы здароўя за падтрымку ініцыятывы прасоўвання здаровага ладу жыцця і адзначыў:
– Мы ствараем умовы, у якіх усе людзі, незалежна ад стану здароўя, могуць займацца спортам.
Рашэд Мустафа Сарвар звярнуў увагу, што ў Беларусі добрая сетка спартыўных устаноў. І трэба выкарыстоўваць іх для прасоўвання здаровага ладу жыцця.
На адкрыцці марафону пауэрліфтар, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса Кірыл Шымко уразіў, як лёгка гнецца патэльня і ўзрываецца грэлка. Уласным прыкладам матываваў паралімпійскі чэмпіён па плаванні Аляксей Талай.
Адзіна- і шматбор’е, пілатэс, стрэйчынг, танцы, ёга, плаванне, велашкола, футбол… Удзельнікі марафону могуць паспрабаваць сябе ў розных відах фізічнай актыўнасці і знайсці трэніроўку да душы.
Так, прафесійны трэнер-педагог, майстар спорту па вольнай барацьбе Уладзімір Буры правёў майстар-клас па адзінаборстве. Для нашых чытачоў спартсмен расказаў, з чаго пачаць здаровы лад жыцця.
Больш падрабязнее чытайце на сайце 24health.by
Іншыя навіны