Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Міжнародная алімпіяда па аказанні меддапамогі
Орша ўпершыню прыме міжнародную алімпіяду навучэнцаў медкаледжаў па аказанні хуткай дапамогі.
Орша ўпершыню прыме 30-31 мая міжнародную алімпіяду прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў медыцынскіх каледжаў па аказанні хуткай медыцынскай дапамогі.
Міжнародная алімпіяда будзе праводзіцца па пытаннях аказання хуткай медыцынскай дапамогі з улікам патрабаванняў, устаноўленых адукацыйным стандартам па спецыяльнасці 2-79 01 01 "Лячэбная справа". У ёй прымуць удзел 48 вучняў выпускнога курса медыцынскіх каледжаў Рэспублікі Беларусь, а таксама студэнты вышэйназваных медыцынскіх каледжаў Латвіі і Расійскай Федэрацыі. Мерапрыемства пройдзе на базе Аршанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.
Міжнародная алімпіяда ўключае тры туры: 1 тур - рашэнне праблемна-сітуацыйных задач па аказанні хуткай медыцынскай дапамогі пры ўдзеле стандартызаванага пацыента; 2 тур - выкананне медыцынскіх маніпуляцый; 3 тур - тэставы кантроль ведаў.
Па выніках міжнароднай алімпіяды будуць вызначаны пераможцы ў асабістым першынстве і камандным заліку і ўзнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені і прызамі.
У днi алімпіяды для спецыялiстаў будзе праведзены Рэспубліканскі семінар з міжнародным удзелам "Праблемы і перспектывы інтэграцыі сярэдняй спецыяльнай медыцынскай і фармацэўтычнай адукацыі ў сусветную адукацыйную прастору". Ен адбудзецца 29 мая ў Аршанскім дзяржаўным медыцынскім каледжы.
У семінары прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, БелМАПА, БДМУ, кіраўнікі 16 медыцынскіх каледжаў краiны, а таксама кіраўнікі і педагагічныя работнікі з Даўгаўпілскага медыцынскага каледжа (Латвія), Маскоўскага абласнога медыцынскага каледжа №1, Вялікалуцкага медыцынскага каледжа, медыцынскага каледжа Белгарадскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага універсітэта. Спецыялiсты разгледзяць пытанні па ўдасканаленні падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў у Беларусi, пытаннi дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай медыцынскай, фармацэўтычнай адукацыi ва ўмовах інтэграцыі ў сусветную адукацыйную прастору. На мерапрыемстве таксама будзе заслухана інфармацыя аб ахове здароўя Латвіі, сістэме сярэдняй прафесійнай адукацыі ў Расіі, перспектывах і праблемах першаснай акрэдытацыі выпускнікоў медыцынскай адукацыйнай арганізацыі Пскоўскай вобласці і інш.
Прэсс-служба Мiнiстэрства аховы здароўя
Іншыя навіны