Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Міжнародны стаматалагічны форум у Мінску
З 16 па 18 кастрычніка ў сталіцы пройдзе Міжнародны стаматалагічны форум.
Форум будзе ўключаць 15-ю Міжнародную спецыялізаваную выставу "Стаматалогія Беларусі" і 6-ы Беларускі міжнародны стаматалагічны кангрэс.
Форум і шэраг навукова-практычных мерапрыемстваў, канферэнцый пройдуць па адрасе пр. Пераможцаў, 14.
Мэта: дэманстрацыя сучасных методык лячэння, новага абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў у стаматалогіі, прадстаўленне новых распрацовак, абмен перадавым вопытам.
Тэматыка выставы "Стаматалогія Беларусі": абсталяванне для стаматалагічных кабінетаў, стаматалагічныя інструменты, стаматалагічныя матэрыялы, дыягнастычнае абсталяванне, рэнтгенаўсталёўкі і аксэсуары, хірургічнае абсталяванне, інструменты, артадантыі, анестэзіёлагія і інш.
На выставе у 2018 годзе сваю прадукцыю прадставілі каля 70 удзельнікаў з 12 краін свету, у тым ліку Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, Кітая, Літвы, Расіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі. Яны прэзентавалі абсталяванне для стаматалагічных кабінетаў і зубатэхнічных лабараторый, інструменты, матэрыялы, рэнтген-усталёўкі і аксэсуары, лекавыя прэпараты.
"Стаматалогія Беларусі" - гэта ўнікальная магчымасць урачам-стаматолагам, зубным тэхнікам, кіраўнікам стаматалагічных клінік, спецыялістам у галіне стаматалогіі, вытворцам і пастаўшчыкам стаматалагічнай прадукцыі абмеркаваць апошнія дасягненні ў галіне стаматалогіі, усталяваць дзелавыя кантакты, павысіць свой прафесійны ўзровень.
Арганізатарамі форуму Міністэрства аховы здароўя Беларусі і ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі".