Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42"Мінская лыжня - 2018."
Каманда сістэмы аховы здароўя прыняла ўдзел у масавых стартах "Мінскай лыжні 2018."
Зімовае спартыўнае свята "Мінская лыжня 2018." прайшоў на Мінскай гарадской лыжаролернай трасе. Адзначым, што лыжная траса ў мікрараёне Вяснянка ў апошнія гады стала адным з самых папулярных месцаў актыўнага адпачынку мінчан. Пакатацца на лыжах сюды прыходзяць людзі розных узростаў і прафесій. Таксама на пастаяннай аснове тут трэніруюцца сталічныя школьнікі. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў звярнуў увагу, што аматары здаровага ладу жыцця заўсёды з велізарным задавальненнем прымаюць удзел у "Мінскай лыжні".
У масавых гонках паспрабаваць свае сілы ў дыстанцыі 2,5 км змаглі лыжнікі розных узростаў. Усім спартсменам, якія прыйшлі да фінішу, былі ўручаны памятныя медалі. Масавыя старты прайшлі з 12.30 кожныя паўгадзіны, апошні забег - у 15.00.
Гледачам і заўзятарам сумаваць не прыйшлося. Працавалі тры актыўныя зоны: канцэртная, спартыўна-забаўляльная і анімацыйная. На сцэне, усталяванай на футбольным полі, з 9.30 да 15.00 выступілі вядомыя беларускія калектывы "Правакацыя", "Бай Сіці", "Белы птах", фольк-гурт "Багач" і інш. Побач з ёй прайшлі спаборніцтвы па перацягванні ліны, гіравым спорце , рухомыя гульні і конкурсы. Не засталіся па-за ўвагай дзеці, іх забаўлялі аніматары. Акрамя таго, былі прадугледжаны сямейныя эстафеты (пераадоленне паласы перашкод, скокі на надзіманых бярвёнах), надзіманыя атракцыёны.
Пераможцаў спаборніцтваў і конкурсаў ўзнагародзілі салодкімі прызамі ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Вакол футбольнага поля гледачы маглі пакатацца на брычцы, запрэжанай коньмі. Мінчукоў і турыстаў пачаставалі салдацкай кашай і гарачай гарбатай, была арганізавана выязны гандаль, у тым ліку пункты гарачага харчавання.
Упершыню "Мінская лыжня" прайшла 16 лютага 1986 года, калі быў арганізаваны лыжны прабег на 15 км па маршруце Баравая-Раўбічы ўздоўж аўтамабільнай трасы Мінск-Віцебск. У ім узялі ўдзел 12 тыс. чалавек. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства спорту і турызму і Мінгарвыканкам.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны