by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Міжнародная канферэнцыя «Таракальная анкапаталогія»

Міжнародная канферэнцыя «Таракальная анкапаталогія» была прысвечана памяці прафесара Уладзіміра Жаркова

Памяці прафесара Уладзіміра Васільевіча Жаркова была прысвечана Міжнародная канферэнцыя «Таракальная анкапаталогія». Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Беларусь прыбылі анколагі з Расійскай Федэрацыі, Вялікабрытаніі, Украіны і Літвы. Мерапрыемства прайшло 25 кастрычніка ў канферэнц-зале гасцінічнага комплексу "Прэзідэнт-Гатэль".

IMG_20191025_101726_1_resized_20191029_104137778.jpg

Выступаючы на ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік распавёў, што «Уладзімір Васільевіч быў сапраўдны Настаўнік, Вучоны, Анколаг. Менавіта ён навучыў мяне азам таракальнай хірургіі. Гэта быў лекар са складаным лёсам, але ў яго жыцці была адна вялікая любоў - таракальная хірургія. Ён прыходзіў у аперацыйную і рабіў немагчымае. Яго тэхніка правядзення аперацый выклікала захапленне. Пасля сябе Уладзімір Васільевіч пакінуў тысячы выратаваных жыццяў, вучняў і тэхналогіі».

люди2.png

У праграму канферэнцыі было ўключана 17 навуковых дакладаў, якія тычыліся актуальных праблем хірургічнага лячэння - рака лёгкага, злаякасных пухлін міжсцення і плеўры, карцыном стрававода і страваводна-страўнікавага пераходу. Асаблівая роля была адведзена камбінаваным аперацыям пры раку лёгкага, хірургіі трахеі і мініінвазіўным хірургічным аперацыям у анкалогіі.

Адзначым, што Уладзімір Васільевіч - заснавальнік сучаснай школы таракальнай хірургіі ў Рэспубліцы Беларусь, пад кіраўніцтвам якога ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава» было арганізавана аддзяленне таракальнай анкапаталогіі, закладзены асновы эндаскапічнай хірургіі і анкагепаталогіі. Дзякуючы яго асабістай ініцыятыве была створана служба таракальнай анкалогіі ў абласных i Мiнскiм гарадскiм анкалагічным дыспансерах.

Уладзімір Васільевіч быў не толькі добрым арганізатарам, але і выбітным хірургам, які ўпершыню ў Беларусі выканаў і ўкараніў у практыку шэраг найскладанейшых хірургічных умяшанняў.

люди.png

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

608
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы