Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Малдаўска-беларускі бізнэс-форум у Кішынёве
Удзел у ім з вялікай цікавасцю прымаюць беларускія і малдаўскія прадпрыемствы.
Краіны прапануюць адзін аднаму выхад на новыя рынкі на выгадных умовах. Акрамя традыцыйных напрамкаў (прамысловая кааперацыя, сельская гаспадарка, харчовая індустрыя), сёння на форуме абмяркоўваюць магчымасці рэалізацыі планаў супрацоўніцтва ў сферы фармацэўтыкі.
Эканамічны форум міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з удзелам малдаўскіх і беларускіх прадпрымальнікаў праходзіць у малдаўскай сталіцы ў рамках праграмы афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Малдова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Удзел у форуме прымае міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка і прадстаўнікі фармацэўтычнага бізнэсу нашай краіны. Форум стаў стартавай пляцоўкай для новых сумесных праграм супрацоўніцтва, лічаць удзельнікі.
Новыя распрацоўкі фармацэўтычнай галіны сёння былі прадстаўлены наведвальнікам экспазіцыі, абмеркаваны магчымасці пастаўкі беларускіх вырабаў на рынкі Малдовы.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны